Скалодзіна

рака ў Беларусі

Скало́дзіна, Скало́дзінка — рака ў Мазырскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 42 км. Плошча вадазбору 275 км². Выдатак вады ў вусьці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,78‰.

Рака
Скалодзіна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Зялёны Мох
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 42 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,1 м³/с
Плошча басэйну 275 км²
Нахіл воднай паверхні 0,78 ‰

Асноўны прыток — рака Крапіўня (праваруч).

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Зялёны Мох Мазырскага раёну, цячэ раўнінай Мазырскае Палесьсе, праз возера Глініцкае (у нізкай плыні). Упадае ў старарэчча на абалоне Прыпяці каля вёскі Шастовічы Петрыкаўскага раёну.

Даліна пераважна невыразная, зьліваецца з навакольнай мясцовасьцю, месцамі трапэцападобная, шырыня 0,3—1,2 км. Абалона перарывістая, на асобных дзялянках чаргуецца па берагах, вузкая (0,1—0,2 км), у нізкай плыні зьліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча зьвілістае і слабазьвілістае; шырыня ракі 5—7 м, ніжэй за возера Глініцкае месцамі больш за 11 м.

Найвышэйшы ўзровень вады ў канцы сакавіка, найбольшае перавышэньне (у сярэдняй плыні) над найніжэйшай межаньню — 2,1 м. Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 2 дні[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 335

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 335