Сеўск
горад у Расеі
Сеўск — места ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Сеў. Адміністрацыйны цэнтар Сеўскага раёну. Насельніцтва на 2018 год — 6663 чалавекі.
Сеўск | |||||
рас. Севск | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1146 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць | ||||
Раён: | Сеўскі | ||||
Вышыня: | 170 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 6663 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 48356 | ||||
Паштовы індэкс: | 242440 | ||||
Нумарны знак: | 32 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°9′0″ пн. ш. 34°29′38″ у. д. / 52.15° пн. ш. 34.49389° у. д.Каардынаты: 52°9′0″ пн. ш. 34°29′38″ у. д. / 52.15° пн. ш. 34.49389° у. д. | ||||
Сеўск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца за 149 км ад Бранску, за 43 км ад чыгуначнай станцыі Камарычы на лініі Бранск — Льгоў.
Гісторыя
рэдагаваць- 1146: першыя згадкі ў Ўваскрасенскім і Іпацьеўскім летапісах, вядомы як паселішча Севсько Чарнігаўска-Северскага княства.
- 1356: увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1585: захоплены Масковіяй, пасьля чаго зраіўся адной з найважнейшых паўднёвых фартэцыяў.
- пачатак XVII стагодзьдзя: жыхары Сеўску выступілі на баку Дзьмітрыя Самазванца.
- 1618: згодна з умовамі Дэвулінскага замірэньня застаўся за Масковіяй.
- 1634: вытрымаў аблогу войскамі Рэчы Паспалітай.
- 1654: цэнтар Сеўскага палку.
- 1686: распачала працу Сеўская мынца.
- 1708: у Кіеўскай губэрні, а ад 1727 у Белгарадзкай губэрні.
- 1778: атрымаў статус места.
- 1796: цэнтар павету Арлоўскай губэрні.
- 1909: у месьце акдрылася вучэльня.
- 1941—1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 1944: у Бранскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XVII стагодзьдзе: 1625 год — 0,5 тыс. чал.
- XVIII стагодзьдзе: 1711 год — 8,3 тыс. чал.
- XIX стагодзьдзе: 1871 год — 7733 тыс. чал., у т. л. 35 каталікоў, 8 пратэстантаў, 62 юдаісты, 3 магамэтаніны.[1]; 1897 год — 9,2 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 6,2 тыс. чал.; 1979 год — 7,5 тыс. чал.; 1996 год — 8,1 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 7,5 тыс. чал.
Эканоміка
рэдагавацьФілія Маскоўскага станкабудаўнічага заводу ім. С. Арджанікідзэ, завод па апрацоўцы пянькі, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Славутасьці
рэдагавацьЦэрквы: Узьнясенская (1765), Петрапаўлаўская (1809), Казанская (1760). Званіцы Ўсьпенскага (1811) і Траецкага (1782) сабораў. Жылыя дамы другой паловы XIX ст.
Поруч зь Сеўскам — Спаса-Праабражэнскі манастыр (заснаваны ў 1631 годзе як фартэцыя на подступах да Сеўску).
Асобы
рэдагаваць- Іван Пятроўскі (1901—1973) — матэматык, рэктар МДУ
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Siewsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 604
Літаратура
рэдагаваць- Siewsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 604
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСеўск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мескі сайт (рас.)