Северадзьвінск

горад у Расеі

Паўночнадзьвінск[1][2] (па-расейску: Северодвинск) — горад (з 1938 году) у Расеі, у складзе Архангельскай вобласьці. Насельніцтва на 2005 год — 197,4 тыс. чалавек. Заснаваны ў 1936 годзе.

Паўночнадзьвінск
рас. Северодвинск
Severodvinsk view from the plane.JPG
Coat of Arms of Severodvinsk.svg
Герб Паўночнадзьвінску
Дата заснаваньня: 1936
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Архангельская вобласьць
Кіраўнік: Mikhail Gmyrin[d]
Плошча: 120,51 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 183 996 чал.
шчыльнасьць: 1526,81 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 8184
Паштовы індэкс: 164500–164502, 164504, 164505, 164507, 164509, 164510, 164512, 164514, 164515, 164520–164529
Нумарны знак: 29
Геаграфічныя каардынаты: 64°34′ пн. ш. 39°51′ у. д. / 64.567° пн. ш. 39.85° у. д. / 64.567; 39.85Каардынаты: 64°34′ пн. ш. 39°51′ у. д. / 64.567° пн. ш. 39.85° у. д. / 64.567; 39.85
Паўночнадзьвінск на мапе Расеі
Паўночнадзьвінск
Паўночнадзьвінск
Паўночнадзьвінск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://severodvinsk.info/

Горад разьмешчаны на беразе Белага мора, за 35 км на захад ад Архангельску.

Паўночнадзьвінск — адзін з найбуйнейшых цэнтраў абароннай прамысловасьці, асабліва вайсковага суднабудаваньня Расеі. У горадзе знаходзяцца прадпрыемствы па вытворчасьці і рамонце падводных лодак «Паўночнае машынабудаўнічае прадпрыемства» (былы завод № 402), «Цэнтар суднарамонту „Зорачка“» (рамонт атамных падводных лодак, надводных караблёў і грамадзянскіх судоў, будаўніцтва сьвідравых усталёвак, агранка алмазаў), а таксама база атамных падводных лодак Паўночнага флёту. Таксама функцыянуюць ваенныя заводы «Паўночны рэйд», «Арктыка».

Апроч гэтага, прамысловасьць прадстаўлена заводам дарожных машынаў «Сеўдормаш», прадпрыемствамі харчовай галіны (хлебазавод, мясакамбінат, піваварны завод), працуе мэблевы цэх.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Северадзьвінсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў