Северадзьвінск

горад у Расеі
(Перанакіравана з «Северадвінск»)

Северадзьвінск ці Паўночнадзьвінск[1][2] (па-расейску: Северодвинск) — горад (з 1938 году) на рацэ Дзьвіне ў Расеі, у складзе Архангельскай вобласьці. Насельніцтва на 2005 год — 197,4 тыс. чалавек. Заснаваны ў 1936 годзе.

Северадзьвінск
рас. Северодвинск
Герб Северадзьвінск Сьцяг Северадзьвінск
Дата заснаваньня: 1936
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Архангельская вобласьць
Кіраўнік: Mikhail Gmyrin[d]
Плошча: 120,51 км²
Вышыня: 7 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 183 996 чал.
шчыльнасьць: 1526,81 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 8184
Паштовы індэкс: 164500–164502, 164504, 164505, 164507, 164509, 164510, 164512, 164514, 164515, 164520–164529
Нумарны знак: 29
Геаграфічныя каардынаты: 64°34′0″ пн. ш. 39°51′0″ у. д. / 64.56667° пн. ш. 39.85° у. д. / 64.56667; 39.85Каардынаты: 64°34′0″ пн. ш. 39°51′0″ у. д. / 64.56667° пн. ш. 39.85° у. д. / 64.56667; 39.85
Северадзьвінск на мапе Расеі
Северадзьвінск
Северадзьвінск
Северадзьвінск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://severodvinsk.info/

Горад разьмешчаны на беразе Белага мора, за 35 км на захад ад Архангельску.

Северадзьвінск — адзін з найбуйнейшых цэнтраў абароннай прамысловасьці, вайсковага суднабудаваньня Расеі. У горадзе знаходзяцца прадпрыемствы па вытворчасьці і рамонце падводных лодак «Паўночнае машынабудаўнічае прадпрыемства» (былы завод № 402), «Цэнтар суднарамонту „Зорачка“» (рамонт атамных падводных лодак, надводных караблёў і грамадзянскіх судоў, будаўніцтва сьвідравых усталёвак, агранка алмазаў), а таксама база атамных падводных лодак Паўночнага флёту. Таксама функцыянуюць ваенныя заводы «Паўночны рэйд», «Арктыка».

Апроч гэтага, прамысловасьць прадстаўлена заводам дарожных машынаў «Сеўдормаш», прадпрыемствамі харчовай галіны (хлебазавод, мясакамбінат, піваварны завод), працуе мэблевы цэх.