Свэйн Б’ёрнсан
Свэйн Б’ёрнсан (па-ісьляндзку: Sveinn Björnsson) — першы прэзыдэнт незалежнай Ісьляндыі.
Свэйн Б’ёрнсан | |
17 чэрвеня 1944 — 31 ліпеня 1952 | |
Наступнік | Аўсгейр Аўсгейрсан[d] |
1914 — 1915 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 лютага 1881[1][2] |
Памёр: |
25 студзеня 1952[1][2] (70 гадоў) |
Сужэнец: | Георгія Б’ёрнсан[d] |
Дзеці: | Б’ёрн Свэйнсан Б’ёрнсан[d] і Генрык Свэйнсан Б’ёрнсан[d][3] |
Бацька: | Б’ёрн Ёўнсан[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся 27 лютага 1881 г. у Капэнгагене. У 1912 годзе стаў сябрам Гарадзкога савета Рэйк’явіка. У 1914—1916 і ў 1920 годзе быў чальцом ісьляндзкага парлямэнту — Альтынга. Пасьля здабыцьця Ісьляндыяй аўтаноміі ў 1918 годзе стаў прэзыдэнтам Гарадзкога савету Рэйк’явіка (да 1920 году). У тыя ж гады займаў кіруючыя пасады ў розных кампаніях і банкаўскіх установах Ісьляндыі. У 1920—1924 і 1926—1940 пасланьнік Ісьляндыі ў Даніі. У 1941—1944 — рэгент Ісьляндыі.
25 траўня 1944 г. у Ісьляндыі быў праведзены рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Даніі. На рэфэрэндуме было прынята станоўчае рашэньне, і 17 чэрвеня 1944 году альтынг выбраў Б’ёрнсана першым прэзыдэнтам Ісьляндыі тэрмінам на 1 год.
У 1945 пераабраны ўсенародным галасаваньнем, у 1949 пераабраны на наступны тэрмін. Памёр 25 студзеня 1952 году падчас чарговага прэзыдэнцкага тэрміну. Пасьля яго сьмерці краінай кіраваў трыюмвірат са старшыні Альтынга, прэм’ер-міністра і галоўнага судзьдзі Вярхоўнага Суда да абраньня наступнага прэзыдэнта.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Sveinn Björnsson // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г Sveinn Björnsson // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Who's who (брыт. анг.) — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |