Рэфэрэндум у Славаччыне 2010 году
Рэфэрэндум па палітычных рэформах у Славаччыне быў праведзены 18 верасьня 2010 году пасьля ўхваленьня пэтыцыяў клясычнай лібэральнай партыі Свабода і салідарнасьць[1], трэцяй па велічыні партыі ў Парлямэнце Славаччыны. З 401 126 сабраных подпісаў сапраўднымі было знойдзена 386 000.
Рэфэрэндум ня здолеў прайсьці мінімальны парог прысутнасьці насельніцтва — які паводле Канстытуцыі Славаччыны складае 50% ад колькасьці электарата — набраўшы толькі 22,8%. Пераважная большасьць прымалых удзел у рэфэрэндуме галасавала на карысьць усіх шасьці прапановаў, падтрымаўшы прыкладна 70% — 90% ад кожнай прапановы рэфэрэндума[2].
Рэфэрэндум
рэдагавацьУ хадзе рэфэрэндуму грамадзянам было зададзена шэсьць пытаньняў, якія былі высунутыя партыяй Свабода і салідарнасьць яшчэ ў 2009 г. падчас іх падрыхтоўкі да «Рэфэрэндуму 2009»[3]:
- адмяніць тэлевізійную ліцэнзію
- абмежаваць дэпутацкую недатыкальнасьць
- панізіць колькасьць чальцоў парлямэнту з 150 да 100 да 2014 году
- усталяваць максымальны кошт лімузынаў, якія выкарыстоўваюцца ўрадоўцамі, у €40 000
- увесьці электроннае галасаваньне праз Інтэрнэт
- зьмяніць Кодэкс прэсы, прыбраўшы аўтаматычнае права палітыкаў на адказ.
Апошнія чатыры патрабаваньні ўжо былі ўключаныя ў новае пагадненьне ўрадавай кааліцыі, якое было сфармавана пасьля парлямэнцкіх выбараў 2010 году і ўключала ў сябе партыю СіС[4].
Выбары
рэдагавацьНеабходны мяжа ў 50% зьяўляецца абавязковай для таго, каб лічылася, што рэфэрэндум адбыўся[5]. Толькі адзін рэфэрэндум у гісторыі Славаччыны здолеў пераадолець гэтую мяжу: Рэфэрэндум аб уступленьні Славаччыны ў Эўрапейскі Зьвяз (2003) (51.5%)[6].
Вынікі
рэдагавацьПрапанова 1 (адмена тэлевізійнай ліцэнзіі)[7] | ||
---|---|---|
За або супраць | Колькасьць галасоў | Адсотак |
Супраць | 90,058 | 9.02% |
За | 870,864 | 87.24% |
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі | 37,220 | 3.72% |
Агульная колькасьць галасоў | 998,142 | 100.00% |
Яўка | 22.84% | |
Неабходная яўка | 50.00% | |
Колькасьць выбарнікаў | 4,369,553 |
Прапанова 2 (абмежаваньне дэпутацкай недатыкальнасьці)[7] | ||
---|---|---|
За або супраць | Колькасьць галасоў | Адсотак |
Супраць | 17,333 | 1.73% |
За | 952,281 | 95.40% |
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі | 28,528 | 2.85% |
Агульная колькасьць галасоў | 998,142 | 100.00% |
Яўка | 22.84% | |
Неабходная яўка | 50.00% | |
Колькасьць выбарнікаў | 4,369,553 |
Прапанова 3 (зьніжэньне колькасьці чальцоў парлямэнту да 100)[7] | ||
---|---|---|
За або супраць | Колькасьць галасоў | Адсотак |
Супраць | 38,450 | 3.85% |
За | 925,888 | 92.76% |
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі | 33,804 | 3.38% |
Агульная колькасьць галасоў | 998,142 | 100.00% |
Яўка | 22.84% | |
Неабходная яўка | 50.00% | |
Колькасьць выбарнікаў | 4,369,553 |
Прапанова 4 (усталяваньне максымальнага кошту аўтамабіляў)[7] | ||
---|---|---|
За або супраць | Колькасьць галасоў | Адсотак |
Супраць | 61,532 | 6.16% |
За | 886,767 | 88.84% |
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі | 49,843 | 4.99% |
Агульная колькасьць галасоў | 998,142 | 100.00% |
Яўка | 22.84% | |
Неабходная яўка | 50.00% | |
Колькасьць выбарнікаў | 4,369,553 |
Прапанова 5 (галасаваньне праз інтэрнэт)[7] | ||
---|---|---|
За або супраць | Колькасьць галасоў | Адсотак |
Супраць | 221,847 | 22.22% |
За | 703,336 | 70.46% |
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі | 72,959 | 7.30% |
Агульная колькасьць галасоў | 998,142 | 100.00% |
Яўка | 22.84% | |
Неабходная яўка | 50.00% | |
Колькасьць выбарнікаў | 4,369,553 |
Прапанова 6 (зьмяненьне кодэксу прэсы)[7] | ||
---|---|---|
За або супраць | Колькасьць галасоў | Адсотак |
Супраць | 134,163 | 13.44% |
За | 747,983 | 74.93% |
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі | 115,996 | 11.62% |
Агульная колькасьць галасоў | 998,142 | 100.00% |
Яўка | 22.84% | |
Неабходная яўка | 50.00% | |
Колькасьць выбарнікаў | 4,369,553 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Zuzana Vilikovská SaS-initiated referendum to be held on September 18. The Slovak Spectator. Праверана 7 ліпеня 2010 г.
- ^ Referendum 2010: Referendum fails due to low turnout, according to preliminary results - updated. The Slovak Spectator. Праверана 19 верасьня 2010 г.
- ^ Slovak president sets Sept vote on parliament size [ WORLD BULLETIN- TURKEY NEWS, WORLD NEWS ]
- ^ Slovak President Gašparovič will announce a SaS-initiated referendum — The Slovak Spectator
- ^ Fledgling Party Sets the Tone in Slovakia | Angus Reid Public Opinion
- ^ Lee Miles The European Union: Annual Review 2003/2004. — London: 2004. — С. 159. — ISBN 9781405119191
- ^ а б в г д е Referendum 2010: Voting results. Central Election Commission. Праверана 2010-09-20 г.