Манбэльяр
Манбэльяр (па-француску: Montbéliard, па-нямецку: Mömpelgard) — горад у Францыі, адна з супрэфэктур дэпартамэнту Ду ў рэгіёне Бургундыя-Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Франш-Камтэ). Насельніцтва 25 697 чалавек (2013).
Манбэльяр | |||||
франц. Montbéliard | |||||
| |||||
Горад з: | 935 | ||||
Былая назва: | Мэмпэльгард | ||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Бургундыя-Франш-Камтэ | ||||
Дэпартамэнт: | Ду | ||||
Кіраўнік: | Marie-Noëlle Biguinet[d] | ||||
Плошча: | 15,01 км² | ||||
Вышыня: | 337 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 25 697 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1711,99 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 25200 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°30′35″ пн. ш. 6°47′54″ у. д. / 47.50972° пн. ш. 6.79833° у. д.Каардынаты: 47°30′35″ пн. ш. 6°47′54″ у. д. / 47.50972° пн. ш. 6.79833° у. д. | ||||
Манбэльяр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.agglo-montbeliard.fr |
Гісторыя
рэдагавацьМанбэльяр быў заснаваны ў 935 годзе, і ў XI стагодзьдзі стаў цэнтрам аднайменнага графства ў складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 1397 годзе ў выніку шлюбу спадчыньніцы графства з графам Вюртэмбэргу Эбэргардам Манбэльярам адышоў да Вюртэмбэргу. У 1524 годзе на дзесяць гадоў раней за астатні Вюртэмбэрг Манбэльяр пад ціскам Гіёма Фарэля перайшоў у лютэранства. Пасьля Вялікай францускай рэвалюцыі горад спачатку ўвайшоў у склад Раўрацыянскай рэспублікі, а потым быў анэксавы Францыяй у 1793 годзе, дзе й застаецца да гэтага моманту адным зь нешматлікіх пратэстанцкіх анкляваў. У пэрыяд Франка-прускай вайны Манбэльяр быў акупаваны немцамі 8 лістапада 1870 году, аднак разам з суседнім Бэльфорам застаўся ў складзе Францыі.
Славутасьці
рэдагаваць- Манбэльярскі замак — былая рэзыдэнцыя князей Манбэльярскіх
Peugeot
рэдагавацьУ Манбэльяры была заснавана кампанія «Peugeot».