Сасуолё
Сасуо́лё (па-італьянску: Sassuolo) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Эмілія-Раманьня. Адзін з індустрыяльных цэнтраў правінцыі Модэны.
Сасуолё | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 128 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0536 | ||
Паштовы індэкс: | 41049 | ||
Нумарны знак: | MO | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°33′6″ пн. ш. 10°47′8″ у. д. / 44.55167° пн. ш. 10.78556° у. д.Каардынаты: 44°33′6″ пн. ш. 10°47′8″ у. д. / 44.55167° пн. ш. 10.78556° у. д. | ||
Сасуолё | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.comune.sassuolo.mo.it |
Гісторыя
рэдагавацьТэрыторыя сучаснага места была заселеная яшчэ ў старажытныя часы. Да таго як места было далучанае да Старажытнага Рыму тут жылі кельцкія плямёны. Не зважаючы на тое, што бракуе археалягічных сьведчаньняў, але існуе гіпотэза, што рымскі каструм мог быць пабудаваны ў гэтым рэгіёне празь ягонае стратэгічнае разьмяшчэньне. Першая гістарычная згадка аб цяперашнім паселішчы датуецца 980 годам. У 1039 годзе горад стаў часткай уладаньняў Баніфацыюса Каносы і, такім чынам, быў успадкаваны ягонай дачкой Матыльдай у 1076 годзе. У 1078 годзе консулы Сасуолё прысягнулі на вернасьць камуне Модэны. Пасьля таго як Матыльда сканала ў 1115 годзе, горад стаў незалежным местам.
У 1373 годзе горад быў перададзены роду Эстэ на просьбу саміх мяшчанаў у абмен на права здабываць ваду з ракі Сэк’і. Эстэ кіравалі местам да 1499 году, калі ён стаў сталіцай аднайменнай сіньёрыі, якой кіраваў дом Піё. У 1599 годзе места было беспасярэдне далучанае да герцагства Модэна і Рэджа, уладаньнем якога яно заставалася да аб’яднаньня Італіі[3]. З 1861 году Сасуолё павялічваўся як у памерах, гэтак і ў колькасьці насельніцтва. Падчас Другой сусьветнай вайны, адразу па агалошаньні Касыбільскага перамір’я 8 верасьня 1943 году, Сасуолё было хутка акупаванае нямецкімі войскамі. Акупацыя сустрэла моцны супраціў з боку цывільнага насельніцтва, пакуль горад ня быў вызвалены 23 красавіка 1945 году бразыльскімі экспэдыцыйнымі сіламі.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт. (італ.)