Сасновае[1] (па-ўкраінску: Соснове) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Бярэзнаўскім раёне Ровенскай вобласьці Украіны, на рацэ Случ у межах ляндшафтнага заказьніка Сакаліныя горы.

Сасновае
лац. Sasnovaje
укр. Соснове
Герб Сасновага Сьцяг Сасновага
Дата заснаваньня: 1708
Былая назва: Людвіпаль
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Бярэзнаўскі
Плошча: 1,42 км²
Насельніцтва
колькасьць: 2000 чал. (2017)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-3653
Паштовы індэкс: 34652
КОАТУУ: 5620455700
Геаграфічныя каардынаты: 50°49′18″ пн. ш. 27°0′20″ у. д. / 50.82167° пн. ш. 27.00556° у. д. / 50.82167; 27.00556Каардынаты: 50°49′18″ пн. ш. 27°0′20″ у. д. / 50.82167° пн. ш. 27.00556° у. д. / 50.82167; 27.00556
Сасновае на мапе Ўкраіны
Сасновае
Сасновае
Сасновае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Паселішча Людвіпаль было заснавана ў 2-й палове XVIII стагодзьдзя Ануфрыем Бежынскім, сынам Фэлікса Бежынскага, якому ў 1755 годзе Патоцкімі было перададзена ва ўласнасьць мястэчка Селішчы (Seidliszcza), да якога Патоцкімі ў 1720 годзе быў перанесены "ośrodek dóbr" з Губкава, разьмешчанага на процілеглым беразе ракі Случ, якое было моцна разбурана швэдзкім войскам, а затым спустошана тыфам. Назва Людвіпаль (Ludwipol) паходзіць ад імя жонкі Ануфрыя Бежынскага Людвікі Панінскай.

Пасьля ўваходжаньня Правабярэжнай Украіны ў склад Расейскай імпэрыі Людвіпаль у 1795 годзе ўключаны ў склад Ровенскага павету. У 1798 годзе ў Людвіпале быў 141 двор, дзе пражывала 860 чалавек, а ў 1812 годзе колькасьць двароў зьменшылася да 115, насельніцтва — да 740 чалавек.

У пачатку XIX ст. тут дзейнічала суконная мануфактура. У 1850 г. ў Людвіпале адкрыта папяровая фабрыка, якая працавала на мясцовай сыравіне. Памешчык заснаваў вінакурны завод. Дзякуючы выгаднаму разьмяшчэньню — празь Людвіпаль ішлі гандлёвыя шляхі з Корца ў Бярэзна, Стэпань і Пінск. Водным шляхам сплаўлялі лес і перавозілі розныя тавары. Толькі ў 1850 годзе ад людвіпальскай прыстані адпраўлена 89 плытоў з таварамі на 27,5 тысячаў рублёў. У сярэдзіне XIX стагодзядзя ў Людвіпале налічвалася 80 дамоў, насельніцтва — каля 670 чалавек, больш за 60% зь іх займаліся земляробствам, астатнія — саматужнымі промысламі, гандлем, сплавам лесу. У 1867 годзе рабочыя спалілі папяровую фабрыку, а суконная згарэла ў 1879 годзе.

Па дадзеных 1884 году ў Людвіпале быў бровар, некалькі рэзьняў, 22 невялікіх крамы. У год праводзілася тры кірмашы і штотыдзень таргі. З 1866 году Людвіпаль быў цэнтрам воласьці, ён належаў да катэгорыі мястэчак. У ім пражывала 850 жыхароў, а на канец стагодзьдзя колькасьць іх узрасла да 1428 чал.

7 сакавіка 1946 году савецкімі ўладамі мястэчка было перайменавана на Сасновае (Сасновэ).