Сарокіна

горад у Луганскай вобласьці Ўкраіны

Сарокіна (па-ўкраінску: Сорокине; у 1938—2016 гадах — Краснадон) — места абласнога падпарадкаваньня ў Луганскай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Сарокінскага раёну (не ўваходзіць у ягоны склад).

Сарокіна
укр. Сорокине
Сарокіна
Герб Сарокіна Сьцяг Сарокіна
Дата заснаваньня: 1914
Места з: 1938
Былая назва: Краснадон
Краіна: Украіна
Вобласьць: Луганская
Раён: Сарокінскі
Мэр: Юры Баклагаў
Плошча: 77,33 км²
Вышыня: 171 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 43 012 чал. (2019)[1]
шчыльнасьць: 556,21 чал./км² (2019)
этнічны склад:
  • расейцы (51,3%)
  • украінцы (45,2%)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 6435
Паштовы індэкс: 94407
КОАТУУ: 4411400000
Нумарны знак: BB, НВ / 13
Геаграфічныя каардынаты: 48°18′0″ пн. ш. 39°44′0″ у. д. / 48.3° пн. ш. 39.73333° у. д. / 48.3; 39.73333Каардынаты: 48°18′0″ пн. ш. 39°44′0″ у. д. / 48.3° пн. ш. 39.73333° у. д. / 48.3; 39.73333
Сарокіна на мапе Ўкраіны
Сарокіна
Сарокіна
Сарокіна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://krasnodon.su/

Знаходзіцца за 50 км ад Луганску на рацэ Вялікай Каменцы.

Гісторыя

рэдагаваць

Сарокіна было заснаванае ў 1914 годзе як руднік. У 1916 годзе на рудніку налічвалася 776 шахцёраў, а на хутары Сарокіна ўжо пражывала 3105 чалавек. У наступным годзе былі абсталяваны новыя шахты — адна вэртыкальная і тры нахільныя. У 1917 годзе ў пасёлку адкрылася першая школа. Мэдычнае абслугоўваньне забясьпечвалі тры шахтавыя мэдпункты, у якіх працавалі 8 лекараў і 16 фэльчараў.

Пасьля заканчэньня грамадзянскай вайны разбураныя шахты былі адноўлены і мадэрнізаваны, пачалося будаўніцтва новых. Да 1935 году трэст «Сарокінвугальлю» аб’ядноўваў 25 шахтаў, напярэдадні вайны іх было ўжо больш за 40.

Насельніцтва

рэдагаваць

Больш за палову насельніцтва гораду складаюць расейцы. Згодна са зьвесткамі ўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году этнічны склад быў наступным:

Літаратура

рэдагаваць
  • Гордиенко Г. Ф. Краснодон.: Фотоочерк. — Донецк: Донбасс, 1985.
  • Никитенко А. Г. Краснодон. Путеводитель. — Донецк: Донбасс, 1976.
  • Никитенко А. Г. Краснодон. Путеводитель. — Донецк: Донбасс, 1981.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць