Сардэчна запрашаем у Сараева

фільм 1997 году

Сардэчна запрашаем у Сараева (па-ангельску: Welcome to Sarajevo) — мастацкі фільм сумеснай вытворчасьці ЗША і Вялікабрытаніі па кнізе Майкла Нікалсана.

Сардэчна запрашаем у Сараева
Welcome to Sarajevo
Жанр драматычны фільм[1][2] і ваенны фільм[d]
Рэжысэр Майкл Ўінтэрботам
Сцэнарыст Фрэнк Котрал Бойз
Майкл Нікалсан
Прадусар Грэм Брадбэнт
Дэміэн Джонс
Ісьмет Арнаталік
У ролях Стывэн Дылэйн
Марыса Тамэй
Вудзі Харэльсан
Кампазытар Эдрыян Джонстан
Апэратар Даф Хобсан
Мантаж Трэвал Вэйт
Мастак Mark Geraghty[d][3]
Вытворчасьць Сьцяг Вялікабрытаніі Channel Four Films
Dragon Pictures
Распаўсюд InterCom[d] і Fandango at Home[d]
Дата выхаду 9 траўня 1997 (27 гадоў таму)
Працягласьць 103 хвілін
Краіна Вялікабрытанія Вялікабрытанія
ЗША ЗША
Мова ангельская
басьнійская
харвацкая
сэрбская
Бюджэт $9 000 000
Прыбытак У ЗША - $334 319
Старонка на IMDb

1992 год. Абложаная сталіца Босьніі Сараева увесь час пад абстрэламі. Грамадзянскае насельніцтва жыве ў пастаянным страху перад артылерыйскімі і снайпэрскімі абстрэламі.

Нягледзячы на пастаянную сьмяротную небясьпеку, міжнародная каманда тэлежурналістаў на чале з бясстрашным Флін вядзе рэпартажы з разбуранай вайной краіны, паказваючы сьвету жахі, што тут адбываюцца.

Брытанскі рэпарцёр Хэндэрсан насуперак «журналісцкай этыцы» спрабуе з дапамогай супрацоўніцы амэрыканскай гуманітарнай місіі Ніны вывезьці ў бясьпечнае месца дзяцей з сірочага прытулку, які знаходзіцца на самай лініі фронту…

  • Стывэн Дылэйн — Мартын Хэндэрсан
  • Марыса Тамэй — Ніна
  • Вудзі Харэльсан — Джымі Флін
  • Джэймс Нэсьбіт — Грэг, ваенны кінаапэратар
  • Эміра Нусевіч — Эміра
  • Ігар Дзамбазаў — Жакет
  • Кэры Фокс — Джэйн Карсан
  • Горан Вішніч — Рыста Бавіч
  • Эмілі Лойд — Эні Макджы
  • Джульет Обры — Хэлен Хэндэрсан
  • Фрэнк Дылэйн — Крыстафэр Хэндэрсан
  • Пэйдж Броган Сміт — Джэйн Хэндэрсан
  • Інэс Фанкавіч — жанчына ў чарзе па хлеб

Узнагароды

рэдагаваць

Сусьветная прэм’ера фільма адбылася 9 траўня на Канскім кінафэстывалі 1997 году[4], дзе ён быў намінаваны на «Залатую пальмавую галіну». Падчас 69-й цырымоніі ўзнагароджаньня Нацыянальнай рэцэнзіі ў ЗША (1997) фільм атрымаў «Адмысловае прызнаньне за дасканаласьць у кінавытворчасьці».