Рэал Сарагоса

гішпанскі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Сарагоса (футбольны клюб)»)

«Рэал Сарагоса» (па-гішпанску: Real Zaragoza) ― гішпанскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, прадстаўляе правінцыю Арагон. Быў заснаваны 18 сакавіка 1932 году шляхам аб’яднаньня двух клюбаў Iberia SC і Real Zaragoza CD. У 1930-х гадох клюб прагрэсаваў, але грамадзянская вайна перашкодзіла гэтаму прагрэсу.

Рэал Сарагоса
Поўная назва Real Zaragoza, S.A.D.
Заснаваны 1932
Горад Сарагоса, Гішпанія
Стадыён Ля Рамарэда
Умяшчальнасьць: 34 596
Прэзыдэнт Хорхэ Мас[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэгунда
 · 2023—2024 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
realzaragoza.com (гішп.)

«Рэал» з Сарагосы займае 9 радок у вольнай табліцы чэмпіянату Гішпаніі. Шосты клюб Гішпаніі па колькасьці перамог у кубку краіны, клюб перамагаў у гэтым спаборніцтве шэсьць разоў. «Сарагоса» таксама мае перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў, што была дасягнута ў сэзоне 1994―1995 гадоў.

Традыцыйна дома клюб гуляе ў белых кашулях і гэтрах зь сінімі шортамі. У гасьцях каманда апранаеццца ў адзеньне жоўта-чорнага колеру. Хатняя арэна завецца «Ля Рамарэда» й зьмяшчае 34 595 гледачоў.

Сябры й супернікі

рэдагаваць

Традыцыйна ў з клюбам «Нумансія» з гораду Сорыя падтрымліваюцца добрыя адносіны.

Сярод традыцыйных праціўнікаў варта вылучыць «Асасуну» з Памплёны, што прадстаўляе суседнюю правінцыю Навара. Паміж гарадамі 145 кілямэтраў, але калі каманды гуляюць адзін супраць аднаго стадыён звычайна месьціць шмат прадстаўнікоў гасьцявога клюбу.

Таксама існуе й арагонскае дэрбі, калі на пляцу сустракаюцца «Рэал Сарагоса» й «Уэска».

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/142