Сапраўдная мужнасьць (фільм, 2010)
«Сапраўдная мужнасьць» (па-ангельску: True Grit) — вэстэрн братоў Коэн, зьняты ў 2010 годзе па рамане Чарлза Портыса (1968). Галоўныя ролі выканалі ляўраты «Оскараў» Джэф Брыджэс і Мэт Дэйман, а таксама 13-гадовая Гэйлі Стэйнфэлд, якая дэбютавала з гэтай роляй у галівудзкім кіно. За галоўную ролю першай экранізацыі раману ў 1969 годзе, свой «Оскар» атрымаў Джон Ўэйн.
Сапраўдная мужнасьць | |
True Grit | |
![]() | |
Жанр | вэстэрн[d][1][2][3][4][5][6][7], драматычны фільм[2][3][4][7], прыгодніцкі фільм[7][3][5] і экранізацыя раману |
---|---|
Рэжысэр | браты Коэн |
Прадусар |
Скот Рудын Стывэн Сьпілбэрг Джоэл Коэн Ітан Коэн |
Сцэнарыст |
Джоэл Коэн Ітан Коэн |
У ролях |
Гэйлі Стэйнфэлд Джэф Брыджэс Мэт Дэйман |
Кампазытар | Картэр Бэрвэл |
Апэратар | Роджэр Дыкінз |
Мантаж | браты Коэны |
Вытворчасьць |
Paramount Pictures Skydance Productions |
Дата выхаду | 2010 |
Час | 110 хвілінаў |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | 38 млн $ |
Прыбытак | 252 276 927 $ |
Папярэдні | Сапраўдная мужнасьць (1969) |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
У расейскім перакладзе вядомая на беларускім рынку, як «Жалезная хватка».
СюжэтРэдагаваць
Чатырнаццацігадовая Мэці Рос, бацька якой загінуў ад кулі нягодніка, наймае прыстава адправіцца лавіць злачынцу ў дзікія прэрыі. Кампанію жорсткаму прыставу складае зухаваты рэйнджар Лабэф. Але, насуперак волі дарослых, маленькая гераіня сама прагне ўдзельнічаць у прыгодах.
АкторыРэдагаваць
- Гэйлі Стэйнфэлд — Мэці Рос
- Джэф Брыджэс — Ру́бэн «Рустэр» («Задзіра») Ко́гбэрн
- Мэт Дэйман — Лабэф
- Джош Бролін — Том Чэйні
- Бары Пэпэр — Нэд Пэпэр
УзнагародыРэдагаваць
Стужка братоў Коэнаў, была намінавана на 10 «Оскараў». Фільм быў намінаваны на Прэмію гільдыі кінаактораў ЗША 2011 году ў катэгорыях «Найлепшая мужчынская роля» (Джэф Брыджэс) і «Найлепшая жаночая роля другога пляну» (Гэйлі Стэйнфэлд). На прэмію Брытанскай кінаакадэміі вылучалася ў 8 намінацыях, выйграла ў адной («Найлепшая апэратарская праца»). На прэмію Амэрыканскай кінаакадэміі вылучалася ў 10 намінацыях, але не атрымала ніводнай[8].
Дадатковыя зьвесткіРэдагаваць
- Гэйлі Стэйнфэлд сама скакала на кані без дублёраў — нават у небясьпечнай сцэне перапраўкі праз раку, сама страляла (вучыў яе гэтаму бацька)[9].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ http://stopklatka.pl/film/prawdziwe-mestwo
- ^ а б http://www.ofdb.de/film/202998,True-Grit
- ^ а б в http://www.imdb.com/title/tt1403865/
- ^ а б http://www.metacritic.com/movie/true-grit
- ^ а б https://www.filmaffinity.com/en/film986371.html
- ^ http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=145213.html
- ^ а б в http://www.nytimes.com/2010/12/22/movies/22true.html
- ^ «Королевские железные фавориты»(рас.)
- ^ Дзяўчына з жалезнай хваткай, Новы час, 18.02.2011