Санту-Андрэ (Сан-Паўлу)
Са́нту-А́ндрэ (па-партугальску: Santo André) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 721 тысячы чалавек[3]. Ёсьць часткай рэгіёну ABC. Уваходзіць у сьпіс 15 самых разьвітых гарадоў краіны[4].
Санту-Андрэ | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 30 лістапада 1938[1] | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Кіраўнік: | Паўлу Сэра[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 700 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 11 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°39′12.0056″ пд. ш. 46°31′40.6229″ з. д. / 23.653334889° пд. ш. 46.527950806° з. д.Каардынаты: 23°39′12.0056″ пд. ш. 46°31′40.6229″ з. д. / 23.653334889° пд. ш. 46.527950806° з. д. | ||||
Санту-Андрэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.santoandre.sp.gov.br/ |
Гісторыя
рэдагавацьСтарая вёска, якая месьцілася тут мела назву Санту-Андрэ-да-Борда-ду-Кампу. Яна была закладзеная бандэйрантам Жуанам Рамальлю, які ажаніўся з дачкой правадыра тубыльцаў. У 1554 годзе вёска атрымала статус гораду. У 1867 годзе тут зьявілася чыгунка, якая паскорыла разьвіцьцё рэгіёну і места. Асабліва хуткі рост назіраўся пачынаючы з 1930-х гадоў. Дзякуючы індустралізацыі ў горадзе зьявіліся вытворчасьці хімічную інжынэрыі, вырабу тэкстылю, алею, мэталаў і разьвіцьцё друку. У 1954 годзе Санту-Андрэ стаў цэнтрам рымска-каталіцкага біскупства.