Санта-Крус-ду-Сул
Са́нта-Крус-ду-Сул (па-партугальску: Cachoeirinha) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 131 тысячы чалавек[2]. Горад славіцца высокім узроўнем жыцьця, то бок ягоны СУП на душу насельніцтва ў 2,5 разы вышэйшы за паказчык самога штату. У месьце штогод ладзіцца актобэрфэст.
Санта-Крус-ду-Сул | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1877 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 122 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 51 | ||||
Паштовы індэкс: | 96800-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 29°43′4″ пд. ш. 52°25′33″ з. д. / 29.71778° пд. ш. 52.42583° з. д.Каардынаты: 29°43′4″ пд. ш. 52°25′33″ з. д. / 29.71778° пд. ш. 52.42583° з. д. | ||||
Санта-Крус-ду-Сул | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.santacruz.rs.gov.br/ |
Гісторыя
рэдагавацьСанта-Крус-ду-Сул быў заснаваны 31 сакавіка 1877 году нямецкімі імігрантамі, большасьць зь якіх паходзіла з Гунсрука. На сёньня рыюграндзкі гунсрускі дыялект нямецкай мовы ўсё яшчэ актыўна выкарыстоўваецца як у горадзе, гэтак і ягоных ваколіцах. У 1905 годзе была пабудаваная чыгуначная станцыя, дзякуючы якой места было злучанае з Порту-Алегры. У 1924 годзе была пабудаваная пратэстанцкая царква ў адпаведнасьці з плянамі двух нямецкіх архітэктараў. Гэтая кірха сталася найбуйнейшай кірхай у штаце і найбуйнейшай нэараманскай царквой усёй Лацінскай Амэрыкі. За часам Другой сусьветнай вайны нямецкая мова была абмежаваная ў рэгіёне, але ў 1970-х гадах ейны ўплыў павярнуўся.