Салітуд
Салітуд (па-нямецку: Schloss Solitude, ад францускага Solitude — адзінота) — паляўнічы замак у заходняй частцы Штутгарту, на паўднёвым захадзе Нямеччыны. Пабудаваны ў стылі ракако (з элемэнтамі клясыцызму) у 1763—1769 гадох архітэктарамі Ёганам Фрыдрыхам Вайгінгам і Філіпам дэ ля Гэп’ерам у час кіраваньня герцага Карла Яўгена. Ужо ў 1770 годзе герцаг заснаваў тут школу (Karlsschule), якая ў 1781 годзе была пераўтвораная ў Вышэйшую школу. Бадай найвядомейшым яе вучнем стаў пазьней Фрыдрых Шылер (яго бацька, Ёган Каспар Шылер, таксама ў свой час навучаўся ў гэтай школе). У сярэдзіне XX стагодзьдзя будынак быў у паўразбураным стане. Яго рэстаўрацыя адбылася ў 1972—1983 гадох. З 1990 году ў замку разьмешчана мастацкая акадэмія. Сам замак зьяўляецца адным зь Дзяржаўных замкаў і садоў Бадэн-Вюртэмбэргу і адчынены для наведвальнікаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСалітуд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў