Салу Джыба (па-француску: Salou Djibo; нарадзіўся 15 красавіка 1965 году) — камандзір сталічнага гарнізону арміі Нігеру, які арганізаваў і ўзначаліў ваенны пераварот у Нігеры 18 лютага 2010 году. Ён узначальвае хунту — Вышэйшы савет па аднаўленьні дэмакратыі і дэ-факта зьяўляецца кіраўніком дзяржавы.

Біяграфія

рэдагаваць

Салу Джыба па паходжаньні належыць да народнасьці зарма. Навучаўся ў Кот д’Івуары, Марока і КНР, служыў у міратворчых падраздзяленьнях ААН у Кот-д’Івуары і ДРК. Джыба быў камандзірам «1-й ваеннай зоны» і кантраляваў 40% узброеных сіл.