Салерна

горад у Італіі

Сале́рна (па-італьянску: Salerno) — старажытны горад паўднёва-заходняй Італіі. Месьціцца ў рэгіёне Кампанія, зьяўляючыся другім паводле велічыні горадам правінцыі пасьля Нэапалю[3]. Места месьціцца ў Салернскай затоцы на Тырэнскім моры. У 1943 годзе Салерна было местам-сядзібай італьянскага караля Віктара Эмануіла III, калі той дамовіўся аб міры з хаўрусьнікамі. Такім чынам, Салерна фактычна на некаторы час стала ўрадавым местам і сталіцай Ураду Поўдня.

Салерна
італ. Salerno
Герб Салерна


Краіна: Італія
Рэгіён: Кампанія
Правінцыя: Салерна
Плошча:
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 089
Паштовы індэкс: 84121–84135
Нумарны знак: SA
Геаграфічныя каардынаты: 40°40′50″ пн. ш. 14°45′34″ у. д. / 40.68056° пн. ш. 14.75944° у. д. / 40.68056; 14.75944Каардынаты: 40°40′50″ пн. ш. 14°45′34″ у. д. / 40.68056° пн. ш. 14.75944° у. д. / 40.68056; 14.75944
Салерна на мапе Італіі
Салерна
Салерна
Салерна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.salerno.it

Горад багаты на яскравае мінулае, пачынаючы з дагістарычных часоў. У раньнім Сярэднявеччы гэта было незалежнае княства. За гэты час была закаладзеная Салернская лекарская школа, першая мэдычная школа ў сьвеце. Нарманы ў 1077 годзе зрабілі Салерна сталіцай свайго краю ў кантынэнтальнай паўднёвай Італіі. У XVI стагодзьдзі панавала ў горадзе сям’я Сансэвэрына, якая зважалася адной з самых магутных у паўднёвай Італіі. Горад стаў выбітным цэнтрам навукі, культуры і мастацтваў[4]. Пазьней, у 1694 годзе Салерна пацярпела ад некалькіх катастрафічных землятрусаў і пошасьці чумы[4]. У пэрыяд гішпанскага панаваньня горад зазнаў крызіс, які доўжыўся да XVIII стагодзьдзя. У XIX стагодзьдзі Салерна вітаў ідэю Рысарджымэнта і ўласна Гарыбальдзі ў 1861 годзе.

Занальна горад падзелены на тры часткі, як то сярэднявечны горад, раёны XIX стагодзьдзя і больш густанаселеныя паваенныя кварталы з шматпавярхоўкамі[4]. Заступнікам Салерна ёсьць сьвяты апостал Мацьвей, мошчы якога захоўваюцца тут у крыпце Салернскай катэдры.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць