Салавецкія астравы
Салаве́цкія астравы́ (Салаўкі́ або Сало́ўкі[a]; па-расейску: Соловецкие острова) — архіпэляг у Белым моры на ўваходзе ў Анескую губу, адміністрацыйна адносіцца да Архангельскай вобласьці Расеі. Плошча каля 347 тыс. км². Гэта самы буйны па плошчы архіпэляг Белага мора. Салавецкія астравы складаюцца з шасьці буйных выспаў:
- Салавецкі (Вялікі Салавецкі) востраў — 246 км²
- Анзерскі востраў, або Анзер — 47 км²
- Вялікая Муксалма — 17 км²
- Малая Муксалма — 0,57 км²
- Вялікі Заяцкі востраў — 1,25 км²
- Малы Заяцкі востраў — 1,02 км²
У архіпэляг уваходзяць таксама больш за 100 малых выспаў.
Гісторыя
рэдагавацьЗ 1923 году на Салаўках разьмяшчаўся адзін зь першых канцлягераў для праціўнікаў савецкай улады — Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня. У 1937 годзе ён быў рэарганізаваны ў турму. У 1939 годзе адбылася ліквідацыя турмы на Салаўках, архіпэляг быў перададзены Паўночнаму флёту, на выспах быў арганізаваны вучэбны атрад Паўночнага флёту.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Форма «Салоўкі» выкарыстоўваецца ў творы беларускага пісьменьніка Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ»