Сабакі Эўропы (раман)

раман Альгерда Бахарэвіча 2017 году

«Саба́кі Эўро́пы» — раман Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве Логвінаў.

Сабакі Эўропы
Жанр: раман
Аўтар: Альгерд Бахарэвіч
Мова арыгіналу: беларуская мова
Публікацыя: 2017 год
Выдавецтва: Логвінаў
Папярэдні твор: Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры
Наступны твор: Мае дзевяностыя
ISBN: 978-609-8213-21-8

СюжэтРэдагаваць

Раман складаецца з шасьці вялікіх гісторыяў, сплеценых у адну. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланьне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным бэрлінскім гатэлі?

ЦікавосткіРэдагаваць

  • У 2019 годзе ў выдавецтве «Время» выйшаў расейскамоўны аўтарскі пераклад раману.
  • У 2018 годзе кніга заняла 2-е месца Прэміі Гедройца, што стала падставай для заснаваньня альтэрнатыўнай Чытацкай прэміі для раману «Сабакі Эўропы». На плятформе Talaka.org распачаўся збор грошай. За месяц плянавалі сабраць 3000 рублёў, за ўнёскі ад 5 рублёў абяцалі запрашэньне на «бесцырымоннае ўручэньне» і «Дыплём Вялікага Аматара» або «Вялікай Аматаркі» кнігі, напісаныя на бальбуце — мове, выдуманай Бахарэвічам для «Сабакаў Эўропы». Збор грошай вёўся ад імя перакладчыцы Ганны Янкуты. Сам Бахарэвіч заявіў, што ня мае ніякага дачыненьня да кампаніі.
  • Беларускі Свабодны тэатр у ліпені 2019 году анансаваў хуткую прэм’еру спэктаклю паводле раману. У Менску заплянаваная беларуская прэм’ера спэктаклю, а ў Лёндане — сусьветная.

УзнагародыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць