Сэрбская аўтаномная вобласьць Кнінская Краіна

(Перанакіравана з «САВ Кнінская Краіна»)

Сэ́рбская аўтано́мная во́бласьць Кні́нская Кра́іна (па-сэрбску: Српска аутономна област Книнска крајина, па-харвацку: Srpska autonomna oblast Kninska krajina) або САВ Кні́нская Кра́іна — абвешчаная сэрбамі аўтаномная вобласьць у СР Харватыі. Яна была створаная ў 1990 годзе і пасьля была ператвораная ў САВ Краіна і далучаная да Рэспублікі Сэрбская Краіна.

Сэрбская аўтаномная вобласьць Кнінская Краіна
Srpska autonomna oblast Kninska krajina
Српска аутономна област Книнска крајина

30 верасьня 1990 — 29 кастрычніка 1990
Сьцяг Сэрбіі
Сьцяг
Сталіца Кнін
Форма кіраваньня Часовы ўрад
Гісторыя
 • Увядзеньне Югаслаўскіх войскаў у Кнінскую Краіну
 • Уварваньне ў Кнінскую Краіну

1 жніўня 1990
29 кастрычніка 1990
Незалежнасьць 30 верасьня 1990

Пасля шматпартыйных выбараў у Харватыі ў 1990 годзе, этнічная напружанасьць узрасла да такое ступені, што сэрбы чакалі, што Франьё Туджман плянуе пакінуць Югаславію. У жніўні яны стварылі аўтаномны раён вакол места Кнін па назве САВ Кнінская Краіна, якая ў кастрычніку 1990 была пераўтвораная ў САВ Краіна.

Глядзіце таксама

рэдагаваць