Рэфэрэндум у Славаччыне 2015 году
Рэфэрэ́ндум у Слава́ччыне 2015 року (па-славацку: Referendum na Slovensku v roku 2015) — рэфэрэндум, які праходзіў у суботу 7 лютага 2015[1]. Яўка выбарцаў склала 21,41% пры неабходнай 50%, таму рэфэрэндум не адбыўся[2].
На рэфэрэндум былі вынесеныя тры пытаньні:
- «Ці згодныя Вы з тым, што шлюбам ня можа звацца ніякая іншая форма сужыцьця, акрамя зьвязу аднаго мужчыны й аднае жанчыны?»
- «Ці згодныя Вы з тым, што парам ці групам асобаў той самай плоці не павінна быць дадзенае права прыняцьця (ўсынаўленьня) дзяцей і далейшага іх выхаваньня?»
- «Ці згодныя Вы з тым, што школы ня могуць патрабаваць удзелу дзяцей ва ўроках па сэксуальным выхаваньні ці эўтаназіі, калі іхнія бацькі ці самі дзеці нязгодныя з такімі тэмамі?»[3].
Чацьвертае пытаньне, якое тычылася ўвядзеньня ў славацкае права інстытуцыі «грамадзянскага шлюбу», было прызнанае Канстытуцыйным судом неадпаведным заканадаўству[4].
Перадумовы
рэдагавацьСлаваччына — адна з найбольш рэлігійных краінаў у Эўропе[5] — 62% славакаў лічаць сябе каталікамі, хоць рэгулярна наведваюць царкву 40% зь іх.
Збор подпісаў за рэфэрэндум быў зьдзейсьнены «Зьвязам за сям’ю» пры падтрымцы царквы[6]. Было сабрана болей за 400 000 подпісаў[7], у асноўным за кошт праведзеных у цэрквах кампаніях, грошы на якія былі сабраныя Канфэрэнцыяй біскупаў Славаччыны[8].
У чэрвені 2014 року Нацыянальная Рада Славаччыны ўнесла ў канстытуцыю папраўкі, паводле якіх шлюбам можа называцца адно зьвязак мужчыны і жанчыны[9].
Вынікі
рэдагавацьЯўка выбарцаў склала 21,41% пры неабходнай 50%, таму рэфэрэндум быў прызнаны несапраўдным[2]. Галасы разьмеркаваліся наступным чынам:
Пытаньне | За | Супраць | Памылковыя/ пустыя |
Агулам | Зарэгістраваных выбарцаў |
Яўка | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Галасоў | % | Галасоў | % | |||||
Пытаньне 1 — шлюб | 892 719 | 94,50 | 39 088 | 4,13 | 12 867 | 944 674 | 4 411 529 | 21,41 |
Пытаньне 2 — усынаўленьне | 873 224 | 92,43 | 52 389 | 5,54 | 19 061 | |||
Пытаньне 3 — сэксуальная адукацыя | 853 241 | 90,32 | 69 349 | 7,34 | 22 084 | |||
Крыніца: Статыстычнае бюро Славацкай рэспублікі |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Prezident SR vyhlásil referendum 7. februára 2015 (славацк.) Správy tlačového oddelenia. Kancelária prezidenta Slovenskej republiky (27 лістапада 2014). Праверана 11 лютага 2015 г.
- ^ а б Výsledky referenda o rodine: neplatné pre nízku účasť (славацк.) Denník N. N Press (7 лютага 2015). Праверана 11 лютага 2015 г.
- ^ SITA. (27 лістапада 2014) Kiska vyhlásil referendum o ochrane rodiny, bude 7. februára (славацк.) Pravda.sk. Perex. Праверана 11 лютага 2015 г.
- ^ SITA. (27 лістапада 2014) Kiska vyhlásil referendum o rodine, bude mať tri otázky (славацк.) Webnoviny.sk Праверана 12 лютага 2015 г.
- ^ Jan Lopatka. (5 лютага 2015) Slovak conservatives seek to bar gay marriage in referendum (анг.). Reuters. Праверана 16 лютага 2015 г.
- ^ Slovakia holds referendum on gay marriage (анг.) Slovakia. Deutsche Welle (7 лютага 2015). Праверана 16 лютага 2015 г.
- ^ Slovakia referendum to strengthen same-sex marriage ban fails (анг.). BBC (8 лютага 2015). Праверана 16 лютага 2015 г.
- ^ J. Lester Feder. (5 лютага 2015) Pope Endorses Referendum Denying Marriage And Adoption Rights To Same-Sex Couples (анг.) BuzzFeed Праверана 16 лютага 2015 г.
- ^ Chránia manželstvo, menia justíciu. Pozrite si, kto hlasoval za zmenu Ústavy (славацк.). SME (4 чэрвеня 2014). Праверана 12 лютага 2015 г.