Рэспубліка Каманча

Рэспубліка Каманча (Усходне-Лемкоўская рэспубліка) — аб’яднаньне 30 лемкоўскіх сёлаў, якія абвясьцілі ў сяле Каманча стварэньне рэспублікі ва ўсходняй Лемкоўшчыне 5 лістапада 1918 году. У сьнежні 1918 году на радзе ў Віславе прынята рашэньне пра далучэньне да дзяржавы Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка. Канчаткова ліквідаваная польскімі войскамі 23 студзеня 1919 году.

Рэспубліка Каманча
Команчанська Республіка, Команецька Республіка, Східно-Лемківська Республіка

4 лістапада 191823 студзеня 1919
Сьцяг Рэспублікі Каманча
Сьцяг
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Каманча
Афіцыйная мова украінская
Сталіца Каманча
Форма кіраваньня Рэспубліка
Незалежнасьць
— абвешчаная
— страчаная

4 лістапада 1918
23 студзеня 1919

Рэспубліку Каманча складалі вёскі Балігорад, Кісна, Чыстагорб, Пржвбічаў, Дараў, Карлікаў, Палона, Яворнік, Каманча, Куляшне, Кальніца, Рэпедзь, Туржанск, Душацін, Прэлукі, Маніў, Марахоў, Машчанец, Бальніца, Смольнік, Вола Міхова, Лупкоў, Аславіца, Радошыцы, Даўжыца, Мікаў, Суравіца, Сукаватэ, Шчаўнэ, Высачаны, Макрэ, Пулавы й Віслак Вілкі.