Рэншэльд (па-швэдзку: Rehnsköld) — швэдзкі арыстакратычны (графскі) род нямецкага паходжаньня. Заснавальнікам роду быў Гергард Кэвэнбрынк фон Рэнэ (па-нямецку: Gerhard Kewenbringk von Rehne), які нарадзіўся ў 1580-я гады ў Нямеччыне і быў прадстаўніком старажытнага вэстфальскага арыстакратычнага роду. Яго сын Юган Кэвэнбрынк становіцца прыказчыкам маёнткаў Аксэля Левэнгаўпта ў Швэцыі. Два сыны Югана сталі заснавальнікамі двух адгалінаваньняў роду: ад Аксэля Югансана пайшла арыстакратычная галіна Кэвэнбрынк, а Антоні Гансан Кэвэнбрынк быў узьведзены ў шляхту ў 1639 пад прозьвішчам Рэншэльд, а ў 1640 стаў сябрам Швэдзкага Рыцарскага дому пад нумарам 270. Адзін з сыноў Антоні Гансана Рэншэльда, Юган Адольф Рэншэльд стаў дзяржаўным міністрам пры Карле XI, а іншаму — Карлу Густаву — быў нададзены тытул графа пад нумарам 48. Але ўжо ў 1722 гэты арыстакратычны род вымер.

Рэншэльды
Rehnsköld
Герб Рэншэльдаў
Герб Рэншэльдаў
Краіна паходжаньня: Швэцыя
Тытул: графы
Першы з роду: Гергард Кэвэнбрынк фон Рэнэ
Адгалінаваньне роду: Кэвэнбрынк

Вядомыя прадстаўнікі роду рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • Gabriel Anrep, Svenska adelns Ättar-taflor, volym 3