Фэльдмаршал (Швэцыя)

Фэльдмаршал (па-швэдзку: fältmarskalk) — вышэйшае вайсковае званьне у Швэцыі. З 1561 і да 1824 яно было прысвоена 77 военачальнікам. Юрыдычна захоўвалася ў сыстэме вайсковых званьняў швэдзкай арміі да рэформы 1972 году.

Кароль Швэцыі Карл X Густаў з фэльдмаршальскім жазлом у руцэ. Той факт, што кароль намаляваны тут у даспехах і з фэльдмаршальскім жазлом, а не ў каралеўскай мантыі, гаворыць пра значнасьць ваенных заслугаў манарха

Званьне фэльдмаршала прыйшло ў Швэцыю зь Нямеччыны ў другой палове XVI стагодзьдзя. Першапачаткова яно не было вышэйшым ваенным чынам і давалася толькі падчас якіх-небудзь ваенных прадпрыемстваў. У кіраваньне Густава II Адольфа становішча фэльдмаршала зьмянілася. Так, фэльдмаршал Крыстэр Сомэ ў 1611 г. быў галоўнакамандуючым у Смоляндзе, Еспэр Матсан Крус быў другім чалавекам пасьля герцага Югана падчас адсутнасьці караля ў краіне, а Эвэрт Горан і Карл Карлсан Юленьельм зьяўляліся найбліжэйшымі людзьмі Якаба Дэлягарды падчас Смуты ў Расеі. У 1621 г. падчас паходу на Рыгу ў фэльдмаршалы быў узьведзены Герман Урангель і працягваў захоўваць гэтае званьне і пасьля яго завяршэньня.

Падчас Трыццацігадовай вайны сыстэма вайсковых званьняў у Швэцыі набыла больш выразную структуру, і званьне фэльдмаршала сталі насіць камандуючыя арміяў, якія самастойна вялі ваенныя аперацыі. Фельдмаршалы ўсё яшчэ падпарадкоўваліся рыксмарску, а таксама генэралісымусу і нават «уласнаму генэрал-лейтэнанту» караля, калі меўся такі чын; але тым ня менш, яны ўжо прылічаліся да вышэйшых ваенных чыноў.

Пасьля Ю. А. Сандэльса, узведзенага ў фэльдмаршалы ў 1824 г., больш гэтае званьне ніхто не атрымліваў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Nordisk familjebok — B. 9 — Stockholm, 1908.