Рэзэдовыя
сямейства кветкавых расьлінаў
Рэзэдовыя (Resedaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 12 родаў і 107 відаў[1].
Рэзэдовыя | |
Рэзэда жоўтая (Reseda lutea) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Капустакветныя (Brassicales) |
Сямейства | Рэзэдовыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Resedaceae Martinov | |
Апісаньне
рэдагавацьПрадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя, двухгадовыя або шматгадовыя травы, рэдка хмызьнякі, звычайна голыя. Лісьце сьцяблёвае і часам прыкаранёвае, простае або перыстае, чарговае або часам ў пучках, прылісткі прысутныя. Кветкі ў суквецьці; чашалісьцікаў 2–6(9); пялёсткаў (0)2–6(8); тычачак 3–40. Плод — найбольш часта каробачка. Насеньне пераважна шматлікае[2][3].
Арэал
рэдагавацьРаспаўсюджваньне: пераважна ў паўночным паўшар’і, некалькі ў Паўднёвай Афрыцы[2][3][4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |