Рычард Муньос Рамірэс (па-ангельску: Richard Ramírez, 29 лютага 1960 — 7 чэрвеня 2013), таксама вядомы як «Начны сталькер» — амэрыканскі сэрыйны забойца лацінаамэрыканскага паходжаньня. Забіў прынамсі 16 чалавек. Учыняў забойствы розных сацыяльных груп з асаблівай жорсткасьцю. Вызнаваў сатанізм[бел.(наркамаўка)] як сваю веру.

Рычард Рамірэс
Дата нараджэньня 29 лютага 1960(1960-02-29)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 чэрвеня 2013(2013-06-07)[1][2] (53 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пячонкавая няздатнасьць[d] і лімфома[d]
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Месца вучобы
Занятак сэрыйны забойца
Навуковая сфэра д'яблапаклонства[d][3] і serial murder[d][3]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 29 лютага 1960 году ў Эль-Паса, штат Тэхас. Быў пятым і самым малодшым дзіцем у сям’і мэксыканскага эмігранта Хуліяна Рамірэса. У дзяцінстве ён пакутаваў на эпілепсію. Стаў ужываць лёгкія наркотыкі й паліць марыхуану ва ўзросьце 10 гадоў, да гэтага яго школьныя посьпехі былі сярэднія, пасьля ж яго пасьпяховасьць і дысцыпліна ўпалі канчаткова.[4]

Хуліян Рамірэс быў схільны да прыступаў гневу, якія рэгулярна прыводзілі да фізычнага гвалту. Ён рэгулярна зьбіваў сваю жонку й дзяцей. Ёсьць інфармацыя, што Хуліян Рамірэс прывязваў Рычарда да крыжа на могілках і зьдзекаваўся зь іх. Ад цяжкіх кулакоў малады Рычард часта уцякаў на могілкі, часта спаў там. Рычард пайшоў з дому й спаў на вуліцы, пакуль яго не прытуліла старэйшая сястра Рут.

Яе муж Раберта, заўзяты наркаман, заахвоціў Рычарда да ЛСД і распавёў аб сатанізьме — акультным сьветапоглядзе, пасьлядоўнікам якога Рамірэс называў сябе да апошніх дзён жыцьця.

Хуліян Рамірэс быў схільны да прыступаў гневу, якія рэгулярна прыводзілі да фізычнага гвалту. Ён рэгулярна зьбіваў сваю жонку й дзяцей. Ад цяжкіх кулакоў малады Рычард уцякаў на могілкі, часта спаў на магілах. Рычард пайшоў з дому й спаў на вуліцы, пакуль яго не прытуліла старэйшая сястра Рут. Яе муж Раберта, заўзяты наркаман, заахвоціў Рычарда да ЛСД і распавёў аб сатанізьме — акультным сьветапоглядзе, пасьлядоўнікам якога Рамірэс называў сябе да апошніх дзён жыцьця. Ёсьць інфармацыя, што Хуліян Рамірэс прывязваў Рычарда да крыжа на могілках і зьдзекаваўся зь іх.

У 12 гадоў ён стаў праводзіць шмат часу са сваім стрыечным братам Мігелем Рамірэсам, вэтэранам вайны ў Віетнаме. Вярнуўшыся з вайны, Мігель выхваляўся аповядамі аб тым, як ён катаваў і забіваў варожых салдат, і ў пацьверджаньне сваіх словаў паказваў брату палароідныя здымкі зьнявечаных ахвяр вайны. Мігель навучыў брата паліць марыхуану. 4 мая 1973 году Рычард стаў сьведкам сваркі паміж сваім стрыечным братам і яго жонкай. Сварка скончылася тым, што Мігель забіў сваю жонку, стрэліўшы ёй ва ўпор у твар. Кроў пры гэтым запырскала юнаму Рычарду твар. Гэта забойства й сам брат у цэлым моцна паўплывалі на псыхаэмацыйны стан Рычарда. Пасьля ўбачанага забойства Рамірэс замкнуўся ў сабе.[5]

Пайшоў з 9 класа школы. Захапляўся цяжкай музыкай і акультызмам.

  • Джэні Вінкаў — 79-гадовая дзяўчына была забітая Рамірэсам 27 чэрвеня 1984 году, калі ён таксама абрабаваў яе дом у Гласэл-парку ў Лос-Анджэлесе.
  • Дэйл Оказасі — 17 сакавіка 1985 г. Рамірэс застрэліў 34-гадовую Оказасі ў яе доме ў Роўзьмідзе, штат Каліфорнія, пасьля нападу на яе суседку па дому Марыю Эрнандэс, 20 гадоў, якая выжыла.
  • Цай-Лян «Вераніка» Ю — у той жа дзень (17 сакавіка 1985 г.), што й адбылося забойства ў Розьмідзе, 30-гадовую Ю выцягнулі з машыны й забілі.
  • Вінцэнт Зазара — 27 сакавіка 1985 году Рамірэс уварваўся ў дом 64-гадовага Вінцэнта Зазары й забіў яго, калі той спаў.
  • Максін Зазара — 44-гадовая жанчына была забітая ў выніку таго ж нападу, што й яе муж Вінцэнт Зазара 27 сакавіка 1985 году.
  • Уільям Доі — Рамірэс уварваўся ў дом 65-гадовага Доі ў Монтэрэй-парку 14 мая 1985 г., дзе сьмяротна застрэліў яго.
  • Мэйбл «Ма» Бэл — 84-гадовая дзяўчына памерла пасьля таго, як Рамірэс напаў на яе ў яе доме ў Манровіі, штат Каліфорнія, 29 чэрвеня 1985 году.
  • Мэры Луіза Кэнан — 77-гадовая ўдава была забітая ў сваім доме ў Аркадзыі, штат Каліфорнія, 2 ліпеня 1985 году.
  • Джойс Люсіль Нэльсан — 61-гадовая дзяўчына была забітая да сьмерці 7 ліпеня 1985 году Рамірэсам, які таксама абрабаваў яе дом у Мантэрэй-парку. Макс Кнайдынг — 20 ліпеня 1985 году Рамірэс напаў з мачэтэ і забіў яго.
  • Лела Кнайдынг — 66-гадовая жонка Макса Кнейдынга таксама была забітая ў той жа дзень (20 ліпеня 1985 г.) пасьля таго, як Рамірэс уварваўся ў дом пары ў Глендэйле, Каліфорнія, які ён таксама абрабаваў.
  • Чайнаронг Кованант — 32-гадовы хлопец быў застрэлены ў сваім доме ў Сан-Вэлі 20 ліпеня 1985 году.
  • Эляс Абават — Рамірэс застрэліў 31-гадовага хлопца 8 жніўня 1985 г. у Дайманд-Бары, штат Каліфорнія, падчас крадзяжу сямейнага дома.
  1. ^ а б Richard Ramirez // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Richard "Night Stalker" Ramirez // Энцыкляпэдыя мэталу — 2002.
  3. ^ а б Ramirez, Richard Muñoz // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Suspect’s Dad Puts Blame on Drug Use — Los Angeles Times (latimes.com)
  5. ^ Richard Ramirez: Night Stalker At Large | Just Spit It Out Already! (archive.org)