Рыхіла
Рыхіла, Рыкіла (лац. Recchila; ? — 448) — кароль свэваў у Галісіі (з 438).
Рыхіла | |
кароль і кароль Галісіі[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 400, |
Памёр | 448[1], |
Нашчадкі | Rechiar[d] і Ricimer[d] |
Бацька | Hermeric[d] |
Біяграфія
рэдагавацьСын караля Гермэрыха. У 438 годзе атрымаў сталец ад хворага бацькі, а па сьмерці апошняга ў 441 годзе стаў адзіным каралём[2].
Працягваў палітыку свайго папярэдніка на пашырэньне межаў. У 438—439 гадох захапіў паўднёвую Люзытанію. Потым накіраваў свае намаганьні на заваяваньне правінцыі Бэтыка, якую канчаткова заняў у 446 годзе. Наступным крокам стала заваяваньне картагенскай Гішпаніі. У 446—448 гадох змог заняць усе ўнутраныя рэгіёны гэтай правінцыі, перамогшы рымлянаў. Аднак рымскім войскам удалося ня даць заняць яму прыбярэжныя тэрыторыі. У 446—447 гадох супраць Рэхілы выступіў кароль вэстготаў Тэўдырых I, які нанёс значную паразу свэвам.
Меў сына Рэхіяра, наступнага караля свэваў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е Diccionario biográfico español (гішп.) — Real Academia de la Historia, 2011.
- ^ Циркин Ю. Б. Испания от античности к средневековью. — СПб.: Филологический факультет СПбГУ; Нестор-История, 2010. С. 133.