Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы
Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы (па-латыску: Jankas Kupalas Rīgas Baltkrievu pamatskola) — была адзіная беларуская школа ў Латвіі[1], якая існавала з 1996 па 2024 гады. У школе дзейнічаў музэй, прысьвечаны жыцьцю й творчасьці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра[1].
Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы | |
Заснаваная | 1994 год |
---|---|
Дырэктар | Анжэла Дзмітрыева (на 2021) |
Тып | Асноўная школа |
Навучэнцаў | 154 (на 2019) |
Адрас | Латвія, м. Рыга, вул. Ілукстэс, 10 |
Сайт | https://www.jkbkps.lv/ |
Выкладаньне ў школе вялося на латыскай, беларускай і расейскай мове. Беларуская мова выкарыстоўвалася на гадзінах мовы і літаратуры, а таксама на пазаклясных дзеях[1]. Многія прадметы выкладаюцца білінгвальна (на латыскай і расейскай або латыскай і беларускай мове)[2].
Галоўнай задачай школы паралельна з асваеньнем навучальнай праграмы прызнавалася вучыць дзяцей беларускай мовы, даваць магчымасьць знаёміцца з нацыянальнай культурай, музыкай, гісторыяй і традыцыямі[2].
У лютым 2024 году стала вядома, што 31 жніўня гэтага году будзе ліквідавана Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы. Яна была далучана да 86-й Рыскай сярэдняй школы[3].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1989 годзе пры сярэдняй школе № 15 места Рыгі адчынілася першая беларуская кляса[4]. У 1994 годзе набраліся чатыры клясы, зь якіх паўстала беларуская школа, атрымаўшы памяшканьне занядбалага дзіцячага сада[4]. Школа была адчыненая, дзякуючы латвійскаму таварыству беларускай культуры «Сьвітанак» і актыўнасьці былога дырэктара Вячаслава Целеша[2].
У 1998 годзе школа атрымала статус Рыскай беларускай асноўнай, а ў 2011-м ёй было нададзенае імя беларускага клясыка Янкі Купалы[2].
17 чэрвеня 2010 году школа, паводле пастановы Рыскай мескай думы, пераехала ў будынак сярэдняй школы № 86 м. Рыгі[1].
Навучаньне
рэдагавацьНа 2010 год у беларускай школе 9 клясаў — 115 вучняў і 22 пэдагогі[4]. На 2014 было ўжо 150 дзяцей[2]. У 2019—2020 навучальным годзе ў школу паступіла 18 першаклясьнікаў[5].
Навучальны год | 2013/2014 | 2014/2015 | 2015/2016 | 2016/2017 | 2017/2018 | 2018/2019 | 2019/2020 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Колькасьць вучняў | 126[6] | 148[6] | 163[6] | 167[6] | 157[6] | 154[6] | 154[7] |
Гурткі
рэдагавацьУ школе дзейнічаў дзіцячы вакальны гурт «Вавёрачка», гурток візуальнага мастацтва і гурток вырабу мяккіх цацак[1].
Супраца
рэдагавацьБеларуская амбасада забясьпечвала школу мастацкай літаратурай і падручнікамі, яе настаўнікі праходзілі курсы павышэньня кваліфікацыі ў Беларусі. Менская гімназія № 23 падпісала з Рыскай беларускай школай дамову аб супрацоўніцтве[4].
Дырэктары
рэдагаваць- Вячаслаў Целеш
- Ганна Іванэ (2002—2018)[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е Беларуская школа ў Рызе (бел.) // Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Латвіі.
- ^ а б в г д Вучымся жыць разам (бел.) // Беларусь сегодня. — 23 АПРЕЛЯ 2014.
- ^ Рижская дума решила ликвидировать четыре основные школы и детский сад
- ^ а б в г У Рызе вывучаюць Беларусь. Беларуская асноўная школа ў Рызе рыхтуецца да наваселля: з сёлетняга навучальнага года яна будзе займаць асобнае крыло сярэдняй школы № 86. (бел.) // Беларусь сегодня. — 18 АВГУСТА 2010.
- ^ Ганна Іванэ. У Рызе — школа беларуская. — 28.11.2019.
- ^ а б в г д е Pašnovērtējuma ziņojums 2019
- ^ Pašnovērtējuma ziņojums 2020
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ганна Іванэ. БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЕ Ў РЫЗЕ – 20 ГАДОЎ (бел.) // Прамень. — Март 7th, 2015.
- У Рызе вывучаюць Беларусь. Беларуская асноўная школа ў Рызе рыхтуецца да наваселля: з сёлетняга навучальнага года яна будзе займаць асобнае крыло сярэдняй школы № 86. (бел.) // Беларусь сегодня. — 18 АВГУСТА 2010.
- Вучымся жыць разам (бел.) // Беларусь сегодня. — 23 АПРЕЛЯ 2014.
- Ганна Іванэ. У Рызе — школа беларуская // Звязда. — 28.11.2019.
- Беларуская школа ў Рызе (бел.) // Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Латвіі.