Рымускі
Рымускі (па-француску: Rimouski) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, адміністрацыйным рэгіёне Ба-Сэн-Ляран у вусьце ракі Рымускі. Горад зьяўляецца цэнтрам рымска-каталіцкага арцыбіскупства. Сабор Сэн-Жэмэн зьяўляецца самым высокім будынкам у цэнтры гораду.
Рымускі | |||||
франц. Rimouski | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1696 | ||||
Краіна: | Канада | ||||
Правінцыя: | Квэбэк | ||||
Рэгіён: | Ба-Сэн-Ляран | ||||
Плошча: | 529,50 км² | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 46 860 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 88,5 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-5 | ||||
летні час: | UTC-4 | ||||
Паштовыя індэксы: | G5L—G5N | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°27′0″ пн. ш. 68°32′0″ з. д. / 48.45° пн. ш. 68.53333° з. д.Каардынаты: 48°27′0″ пн. ш. 68°32′0″ з. д. / 48.45° пн. ш. 68.53333° з. д. | ||||
Рымускі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ville.rimouski.qc.ca/ |
Гісторыя
рэдагавацьГорад быў заснаваны сэрам Рэнэ Лепажам дэ Стэ-Клерам у 1696 годзе. Родам з Бургундыі, ён абмяняўся сваёй уласнасьцю й пераехаў у Канаду. Былы ўладальнік сэньёрыі валодаў Рымускі з 1688 году, але ніколі ня жыў там. Рэнэ Лепаж перавёз сваю сям’ю ў Рымускі, якая валодала надзелам да 1790 году, калі сэньёрыя быда прададзена квэбэцкаму бізнэсоўцу Жазэфу Драпо.
«Мэзон Лямантань» быў пабудаваны ў 1750 годзе Мары-Аньесай Лепаж, унучкай лорда Рэнэ Лепажа. Гэта адзін з самых старых фахвэркавых дамоў у Квэбэку й знаходзіцца ў межах таго, што цяпер называецца акругай Усходні Румускі.
Эканоміка
рэдагавацьУ Рымускі разьмешчана вялікая група франка- й дзьвюхмоўных інстытутаў прысьвечаных акеаналёгіі й марскім тэхналёгіям. Гэтыя арганізацыі ўключаюць сябе ў Інстытут акіяналёліі Квэбэка, Інстытут навук мора, Цэнтар па дасьледаваньнях марскіх біятэхналёгіяў, Міждысцыплінарны цэнтар разьвіцьця картаграфіі акіянаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ "Rimouski Quebec (Ville)". 2011 census. Statistics Canada