Рымскі дагавор

(Перанакіравана з «Рымская дамова»)

Ры́мскі дагаво́р — міжнародны дагавор, падпісаны ў 1957 годзе ФРГ, Францыяй, Італіяй, Бэльгіяй, Нідэрляндамі і Люксэмбургам аб ліквідацыі ўсіх перашкод на шляху свабоднага перамяшчэньня людзей, тавараў, паслуг і капіталу.

Рымскі дагавор
Дагавор пра заснаваньне эўрапейскай эканамічнай супольнасьці
Тып дамовы дагавор аб заснаваньні
Падпісаная 25 сакавіка 1957
 ·  месца Капітолій, Рым, Італія
Набыла моц 1 студзеня 1958
Бакі (спачатку)
  • Бэльгія
  • Францыя
  • Італія
  • Люксэмбург
  • Галяндыя
  • Заходняя Нямеччына
Мовы нямецкая, француская, італьянская ды галяндзкая (спачатку)

Апісаньне

рэдагаваць

Рымскі дагавор 1957 стаў дакумэнтам, які заклаў падмурак для Эўрапейскага эканамічнага супольніцтва. Акрамя таго, 25 сакавіка 1957 году тымі ж дзяржавамі быў падпісаны яшчэ адзін Рымскі дагавор, які заклаў падмурак функцыянаваньня Эўрапейскай супольнасьці па атамнай энэргіі.

У сучасным выглядзе Рымскі дагавор складаецца з 6 частак (314 артыкулаў). У першай частцы устаноўлены прынцыпы функцыянаваньня Эўрапейскай супольнасьці; другая частка рэгулюе пытаньні грамадзянства; трэцяя — вызначае асноўныя кірункі палітыкі супольнасьці (напр. Эўрапейскі парлямэнт, Рада міністраў Эўрапейскага зьвязу, Эўрапейская камісія, Эўрапейская падліковая палата, Эўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт, Камітэт рэгіёнаў, Эўрапейскі інвэстыцыйны банк); чацьвёртая частка рэгулюе пытаньні асацыяцыі зь іншымі краінамі і тэрыторыямі; пятая частка вызначае інстытуты супольнасьці; шостая частка ўключае агульныя і заключныя палажэньні.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рымскі дагаворсховішча мультымэдыйных матэрыялаў