Рыкарда Манталіва

Рыкарда Манталіва (па-італьянску: Riccardo Montolivo; нарадзіўся 18 студзеня 1985 году, Караваджа, Італія) — італьянскі футбаліст. Мае на сваім рахунку выступы за нацыянальную зборную Італіі.

Рыкарда Манталіва
Рыкарда Манталіва
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 студзеня 1985 (36 гадоў)
Караваджа, Італія
Рост 181 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2005
2005—2012
2012—2019
Аталянта
Фіярэнтына
Мілян
73 (7)
219 (17)
129 (8)
Зборныя
2007— Італія 66 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

БіяграфіяРэдагаваць

«Аталянта»Рэдагаваць

Ягоная кар’ера пачалася ў клюбе «Аталянта». У сэзоне 2003—2004 гадоў ва ўзросьце 18 гадоў ён дэбютаваў за клюб. Першы сэзон для Рыкарда апынуўся ўдалым, ён правёў 41 матч і забіў 4 галы, а ягоны клюб «Аталянта» выйшла ў Сэрыю А. У свой дэбютны сэзон у Сэрыі А Манталіва згуляў 32 матчы й забіў 3 галы, але гэта не дапамагло ягонаму клюбу пазьбегнуць вылету ў Сэрыю B. Улетку 2005 году ён перайшоў у склад «Фіярэнтыны».

«Фіярэнтына»Рэдагаваць

Нягледзячы на добрую гульню, паказаную за «Аталянту», свой першы сэзон за «Фіярэнтыну» ён правёў на лаўцы запасных. Але неўзабаве Рыкарда стаў сапраўдным лідэрам каманды й адным з ключавых гульцоў. У 2007 годзе Рыкарда атрымаў прыз найлепшага маладога гульца Сэрыі А.

У 2011 годзе Манталіва прыняў рашэньне пакінуць «Фіярэнтыну» з-за жаданьня гуляць у больш пасьпяховым клюбе[2].

«Мілян»Рэдагаваць

18 красавіка 2011 году кіраўніцтва «Міляну» дамовілася аб пераходзе ў каманду паўабаронцы «Фіярэнтыны» й італьянскай зборнай. Хаўбэк падпісаў з «расанэры» дамову да 2016 году, пры гэтым заробак футбаліста будзе складаць 2,5 мільёну эўра ў год.

17 траўня 2012 году кіраўніцтва «Міляна» абвясьціла аб тым што Рыкарда афіцыйна стаў гульцом чырвона-чорных, пагадненьне падпісана на 4 гады[3].

Міжнародная кар’ераРэдагаваць

Рыкарда быў адным з ключавых гульцоў моладзевай зборнай Італіі. За асноўную зборную Італіі Манталіва дэбютаваў 17 кастрычніка 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай ПАР.

ДасягненьніРэдагаваць

«Мілян»:

Італія

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Рыкарда Манталівасховішча мультымэдыйных матэрыялаў