Старашклоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Рыжкавіцкі сельсавет»)

Старашкло́ўскі сельсавет (да 2013 году — Ры́жкавіцкі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — горад Шклоў[1]. Да ўваходжаньня ў склад Шклова цэнтрам сельсавету была вёска Рыжкавічы[2]. Насельніцтва на 2010 год — 1282 чалавек[3].

Гісторыя

рэдагаваць

14 сьнежня 2007 году вёскі Маладзёжная і Рыжкавічы ўвайшлі ў склад гораду Шклова[4].

1 сакавіка 2012 году ў складзе сельсавету ўтвораны хутар Станцыя Рыжкавічы[5].

20 лістапада 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бабчына, Вабічы, Карбатоўка, Клімавічы, Красная Горка, Палыкавічы, Рагозна, Рамшына, Ступляны, Тударава, Чарнаручча — ліквідаванага Чарнаруцкага сельсавету, а сельсавет перайменаваны з Рыжкавіцкага ў Старашклоўскі[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць