Рыгор Юры Друцкі-Горскі
Рыгор Юры Друцкі-Горскі (каля 1585 — 1659) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода амсьціслаўскі (з 1650).
Герб «Друцак» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1585 |
Памёр | 1659 |
Род | Друцкія-Горскія |
Бацькі | Фёдар Друцкі-Горскі Марына зь Вішнявецкіх |
Жонка | Ганна з Копцяў |
Дзеці | Міхал, Геранім, Тэадор Караль |
Па сьмерці стрыечнага брата Юрыя захапіў частку Аравы і Палесься, якая была пад апекай Альжбеты Ломскай. Трымаў Цэльскае (па сьмерці бацькі з 1615) і Аршанскае староствы[1].
Біяграфія
рэдагавацьЗ княскага роду Друцкіх-Горскіх гербу «Друцак», сын Фёдара, старосты цэльскага, і князёўны Марыны зь Вішнявецкіх.
Па атрыманьні ў 1650 прызначэньня на пасаду ваяводы амсьціслаўскага, перадаў пры гэтым Аршанскае староства сыну Міхалу, якім памёр праз рок.
Ажаніўся з Ганнай (1605—1642), дачкой лідзкага маршалка Філона Копця. У шлюбе меў сыноў Міхала, Гераніма і Тэадора Караля.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Насевіч В. Друцкія-Горскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 601.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4