Рыгор Осьцік (сын Станіслава)

(Перанакіравана з «Рыгор Осьцік»)

Рыго́р О́сьцік (О́сьцікавіч) (каля 1470, Трокі — 1518 ці 1519, Кернаў) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

З роду Осьцікаў, сын наваградзкага ваяводы Станка Осьцікавіча.

Удзельнік вайны з Маскоўскім княствам 1492—1494 рокаў.

З 1494 — маршалак надворны літоўскі. У бітве пры Ведрашы 1500 году трапіў у маскоўскі палон. Па вызваленьні атрымаў назад тытул маршалка, але пазбавіўся зямельных уладаньняў. Наўзамен атрымаў Ужпаль(lt) і іншыя землі, якімі кіраваў ягоны брат Радзівіл з сынамі.

Ваявода троцкі ў 1510—1518 рр.

У канцы XV стагодзьдзя ажаніўся з Аляксандрай, дачкой князя Петкі Раманавіча Сьвірскага, атрымаў за ёю ў пасаг частку маёнтку Мядзел-Кабыльнік.

Мелі сыноў Рыгора (ваявода наваградзкі, кашталян віленскі), Станіслава (ваявода полацкі), Юрыя (маршалак).