Рыгор Астроўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Астроўскі (неадназначнасьць).
Рыго́р Максі́мавіч Астро́ўскі (1890, в. Востраў Пінскага павету — 1974) — грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў Палескага паўстаньня ў 1918—1919 гадах, удзельнік 1-й сусьветнай і грамадзянскай войнаў.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў в. Востраў Пінскага павету. З 1914 — член партыі левых эсэраў, з 1918 — у РКП(б). Дэлегат II, IV, V зьездаў Усерасейскіх Саветаў. У лістападзе 1917 — загадчык зямельнага аддзелу Палескага павятовага рэўкаму ў Лунінцы. На I зьездзе Саветаў Пінскага павету зацьверджаны наркамам земляробства павету. З прыходам нямецкіх войскаў пераехаў у Смаленск.
Старшыня Старшыня Палескага ваенна-рэвалюцыйнага камітэту ў Лунінцы з канца сьнежня 1918 году.
У 1930-я гады працаваў памочнікам галоўнага пракурора транспарту СССР, пражываў у Маскве.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага р-на. — Мн.: Беларусь, 1995. — 716 с.: іл. ISBN 985-01-0029-X.