Рух за дэмакратыю (Каба-Вэрдэ)

Рух за дэмакратыю (па-партугальску: Movimento para a Democracia) — хрысьціянская дэмакратычная і лібэральная партыя ў Каба-Вэрдэ. Партыя паўстала 14 сакавіка 1990 году, калі была заснаваная Карлушам Вэйгам пасьля таго, як дзейныя ўлады далі дазвол на ейнае стварэньне. На першых жа дэмакратычных парлямэнцкіх выбарах 1991 году яна здабыла большасьць мандатаў. У 1994 годзе ад партыі аддзяліўся шэраг актывістаў, якія заклалі ўласную Партыю дэмакратычнага зьбліжэньня. Нават страціўшы ў выніку гэтага 6 месцаў, партыя захавала большасьць. На наступных выбарах 1995 году Рух за дэмакратыю захаваў перавагу. У наступным партыя страціла большасьць, але зноўку стала кіроўнай паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў 2016 году[1], а лідэр партыі Улісэш Карэя-і-Сылва заняў пасаду прэм’ер-міністра краіны.

Рух за дэмакратыю
Выява лягатыпу
Дата заснаваньня 1990
Штаб-кватэра
Ідэалёгія хрысьціянская дэмакратыя[d]
Афіцыйны сайт mpd.cv

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць