Рут, таксама Руф (па-габрэйску: רות) — асоба, імем якой названая невялікая агіяграфічная аповесьць, якая ўключаная ў кананічны біблейскі звод (кніга «Рут»). Паводле паданьня, будучы маавіцянкай, яна выйшла замуж за юдэя, бацькі якога часова перасяліліся з Палестыны ў Мааў. Пасьля сьмерці сьвёкра й мужа Рут са сьвякроўю паехала на іх радзіму й пасялілася ў Бэтлееме. Каб пракарміць сябе й сьвякроў, Рут зьбірала каласы на чужым полі. Выпадкова яна сустрэла багатага сваяка яе мужа-нябожчыка па імі Ваоз. Той, даведаўшыся, хто яна, спагадліва аднёсься да Руты, пахваліў яе за вернасьць сьвякрові й дазволіў ёй зьбіраць каласы на сваім полі. Дабрачыннае жыцьцё й прыгажосьць Руты паслужылі прычынай таго, што яна стала жонкаю багатага Ваоза й нарадзіла яму сына Аведа, дзеда цара Давыда.[1]

Пусэн, Руф і Ваоз, 1660—1664

Крыніцы й заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Скарына Ф.: Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990.— 207 с. С. 168.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў