Ру́сэнскі Лом (па-баўгарску: Русенски Лом) — рака на паўночным усходзе Баўгарыі, апошні буйны правы прыток Дунаю. Рака ўтвараецца празь зьліцьцё рэкаў Белы Лом і Чорны Лом, першая бярэ свой выток на поўдзень ад Разграду, а другая на паўднёвы ўсход ад Папова. Русэнскі Лом упадае ў Дунай у горадзе Русэ, што і дало назву рацэ. Агульная працягласьць ад вытоку Белага Лому складае 196,9 кілямэтраў[2]. Вышыня вусьця складае 18 мэтраў над узроўнем мора. Русэнскі Лом працякае праз прыродны парк Русэнскі Лом.

Рака
Русэнскі Лом

Русенски Лом
Агульныя зьвесткі
Выток Разград
Вусьце Дунай
Краіны басэйну Баўгарыя
Вобласьці Русэнская вобласьць
Даўжыня
Сярэднегадавы сьцёк 196,9 км
Плошча басэйну 2985 км²

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць