Рурык Пятровіч Лонін (па-вэпску: Rürik Lonin, па-расейску: Рюрик Петрович Лонин; 22 верасня 1930 году, вёска Каскесручэй, Вэпская воласьць, Аўтаномная Карэльская ССР – 17 ліпеня 2009 году, Шалтозера, Рэспубліка Карэлія) – краязнаўца, зьбіральнік вэпскага фальклёру, пісьменьнік (пісаў на вэпскай і расейскай мовах), заслужаны працаўнік культуры Рэспублікі Карэлія, заснавальнік Шэлтазерскага вэпскага этнаграфічнага музэю.

Рурык Лонін
па-вэпску: Rürik Lonin
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Рюрик Петрович Лонин
Нарадзіўся 22 верасьня 1930(1930-09-22)
Памёр 17 ліпеня 2009(2009-07-17) (78 гадоў)
Жонка Ганна Пятроўна Лоніна
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці антраполяг, краязнавец, пісьменьнік, этнограф
Мова вэпская мова

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Каскесручэй[1] (Карэлія), у вэпскай сям'і. Як успамінаў Лонін, бацька назваў яго Рурыкам, паколькі быў перакананы ў вэпскім паходжаньні Наўгародзкага князя Рурыка.[2]

У канцы 1930-х гадоў Рурык Лонін пайшоў у Каскескую школу. Яму было 11 гадоў, калі ў 1941 годзе ў яго родныя краі прыйшло фінскае войска. Рурык працягнуў сярэднюю адукацыю ўжо ў фінскай школе. Па сьведчаньні Лоніна, з жыхароў яго вёскі ўсяго два чалавекі эвакуяваліся ўглыб СССР перад уступленьнем фінскіх войскаў. Гэта былі старшыня калгаса і настаўніца Марыя Іванаўна Пепшына (1915 г. н.). Толькі яны двое з усіх вяскоўцаў былі ў ВКП(б). У 1944 г. Пепшына вярнулася ў Каскесручэй, і Лонін давучваўся ў яе. Больш за паўстагодзьдзя праз Рурык Лонін апісаў тыя часы ў кнізе “Дзяцінства, апаленае вайной” (Петразаводзк: Версо, 2004).

У 1946 годзе скончыў школу і ўступіў у Петразаводскае рамеснае вучылішча №2, дзе вучыўся па спэцыяльнасьці “сьлесар-інструмэнтальшчык». Пасьля заканчэньня вучылішча ў 1948 годзе быў накіраваны на працу на Анескі машынабудаўнічы завод у Петразаводзк. У гэтыя гады Рурык пачаў пісаць вершы на вэпскай мове. У 1952-1955 гадах служыў у войску, затым працаваў на Петразаводзкім аўтарамонтным заводзе. У 1956 годзе пазнаёміўся з загадчыкам сэктару мовазнаўства Інстытута мовы, літаратуры і гісторыі КарНЦ РАН навукоўцам-філёлягам Н. І. Богданавым, дасьледчыкам вэпскай і карэльскай моваў.

У 1957 годзе вярнуўся ў Шалтозера, працаваў сьлесарам у саўгасе «Шалтозерскі».

З 1956 па 1993 год займаўся, па радзе Н. І. Багданава, зборам вэпскага фальклёру ў Карэліі, Ленінградзкай і Валагодзкай абласьцях (у вольны ад асноўнай працы час). Сабраныя матэрыялы па этнаграфіі вэпсаў Р. Лонін публікаваў у рэспубліканскіх зборніках па фальклёры і гісторыі. У 1967 годзе арганізаваў Вэпскі этнаграфічны музэй, адзіны музэй у Расіі, прысьвечаны вэпскай культуры.

У 1977-1979 гадах – кіраўнік мэмарыяльнага Музэю шаўтозерскага партызанскага падпольля. У 1980-2001 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам створанага зь яго ініцыятывы этнаграфічнага музэю.

З 1957 па 2001 год удзельнічаў у вэпскім народным хоры. Як актыўны член таварыства вэпскай культуры, з канца 1980-х гадоў браў удзел у працы па адраджэньні вэпскай мовы і пісьменства, вэпскай культуры. На працягу двух гадоў (з 1987 па 1989 год) выкладаў вэпскую мову ў Шэлтазерскай сярэдняй школе.

У 1999 годзе рэжысэрам А.І. Сурыкавай быў зьняты дакумэнтальны фільм “Рурык і яго Шалтозера” (першы ў цыкле “Правінцыйныя музэі Расеі”) пра краязнаўчую дзейнасьць Рурыка Лоніна.

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны медалямі "За доблесную працу" (1970), "Ляўрэат Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасьці" (1985), "Ляўрэат II Усесаюзнага фестывалю народнай творчасьці" (1987), "Вэтэран працы" (1987), медалём і дыплёмам. Т. Г. Рабініна “За асветніцкую дзейнасиць у галіне культуры Расейскай Поўначы” (1995), прэміяй “За падзвіжніцтва” Інстытуту “Адкрытае грамадзтва” (фонд Сораса). У 1992 годзе Р. П. Лоніну было прысвоена званьне заслужанага работніка культуры Рэспублікі Карэлія.

Імя Рурыка Пятровіча Лоніна прысвоена Шалтозерскаму вэпскаму этнаграфічнаму музею.

  1. ^ Па-вэпску: Kaskez.
  2. ^ Rjurik Lonin: “Kiinnostukseni taustat”. Punalippu 2/1989, p. 128.

Літаратура

рэдагаваць
  • Карелия: энциклопедия: в 3 т. / гл. ред. А. Ф. Титов. Т. 2: К – П. – Петрозаводск: ИД “ПетроПресс”, 2009. – 464 с.: ил., карт. ISBN 978-5-8430-0125-4 (т. 2) – С. 175
  • Kaталог личногo архива Рюрика Петровича Лонина. – Петрозаводск: Шелтозерский вепсский этнографический музей и Карельский государственный краеведческий музей, 2000. Тираж: 50 экз.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць