Рубон (баскетбольны клюб)

баскетбольны клюб

«Рубон» — беларускі баскетбольны клюб зь Віцебску, што выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

БК Рубон
Ранейшыя назвы Лякаматыў
Заснаваны 2006
Мінуўшчына
  • Шыком-Лякаматыў
    (1995—1997)
  • Лякаматыў
    (1997—2000)
  • Лякаматыў-КіС
    (2000—2011)
  • Рубон
    (2011 — цяпер)
Месцазнаходжаньне ВіцебскБеларусь
Арэна Віцебскі цэнтральны спартовы комплекс
Зьмяшчальнасьць: 330
Галоўны трэнэр Руслан Байдакоў
Чэмпіянат Беларусі
Форма
Клюбныя колеры          


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Хатняя


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына

Гісторыя рэдагаваць

Мужчынскі баскетбольны клюб быў заснаваны летам 1995 году, калі дзякуючы фінансавай падтрымцы Яўгена Шаракова і яго фірмы «Шыком» каманда з аднайменным назовам прыняла ўдзел у турніры «Спалдзінг» у Менску. Ідэйным натхняльнікам і галоўным трэнэрам стаў заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь Дзьмітры Рыбакоў. Каманда заняла 2-е месца, пасьля чаго было вырашана захаваць яе і ператварыць у прафэсійны клюб.

У сэзоне 1995/96 каманда атрымала ліцэнзію ад Беларускай фэдэрацыі баскетболу і стала сталым удзельнікам найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па баскетболе. Кіраваць камандай працягнуў Дзьмітры Рыбакоў. Ужо праз два гады пасьля заснаваньня (сэзон 1997/98) каманда стала срэбраным прызэрам чэмпіянату Беларусі.

Практычна з самага заснаваньня спонсарамі сталі кампанія «КіС» і Віцебскае аддзяленьне «Беларускай чыгункі», таму ў розны час віцябляне выступалі пад назвамі «Шыкам-Лякаматыў» і «Лякаматыў-КіС».

У 2000-я гады Дзьмітры Рыбакоў працягваў заставацца дырэктарам і галоўным трэнэрам, але фактычна гульнёй каманды кіравалі старэйшыя трэнэры Аляксандар Гуляеў (2001—2006), Сяргей Махон (2006—2008) і Руслан Байдакоў (2008—2009), а ў сэзоне 2004/2005 у якасьці кансультанта ў камандзе працаваў самы тытуляваны беларускі трэнэр Аляксандар Барысаў. У гэтыя гады каманда выйгравала срэбраныя (2003/2004) і бронзавыя (2004/2005) мэдалі чэмпіянату Беларусі.

З 2009 году галоўным трэнэрам зьяўляецца Руслан Байдакоў — выхаванец віцебскага баскетболу, пераможца моладзевага чэмпіянату Эўропы 1994 году, які гуляў за беларускія, расейскія, польскія і нямецкія клюбы, які кіраваў юніёрскай, моладзевай і нацыянальнай зборнымі Беларусі.

Напачатку сэзону 2011/12 было вырашана зьмяніць назву каманды. Пасла шэрагу кансультацыяў з прадстаўнікамі віцебскіх СМІ і заўзятарамі была абараная назва «Рубон»[1].

Дасягненьні рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць