Ромбавыя
сямейства рыбаў
Ро́мбавыя (Rajidae) — самае разгалінаванае сямейства скатаў з васьмю родамі і больш чым 200 відамі.
Ромбавыя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Храстковыя рыбы |
Надатрад | Скаты |
Сямейства | Ромбавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Rajidae | |
Распаўсюджаньне
рэдагавацьРомбавыя жывуць ва ўсіх сусьветных акіянах ад Арктыкі да Антарктыкі. Большасьць відаў жывуць ва ўмераных шыротах на марскім дне, якое складаецца з глею ці пяску. У тропіках прадстаўнікі сямейства ромбавых сустракаюцца радзей. Іх няма ў Палінэзіі, на Гаваях, у Мікранэзіі, у Карыбскім моры, а таксама паблізу ад каралавых рыфаў.