Розум і пачуцьці (фільм)
«Розум і пачу́цьці» (па-ангельску: Sense and Sensibility) — фільм-драма 1995 году, зрэжысэраваная Энг Лі паводле аднайменнага раману 1811 году ангельскай літаратаркі Джэйн Остын. Сцэнар быў падрыхтаваны Эмай Томпсанай, якая да таго ж выканала галоўную ролю Эліноры Дэшўуд, у той час як ейную малодшую сястру Марыяну згуляла Кейт Ўінсьлет. Акрамя вышэйзгаданых акторак іншыя ролі выканалі Г’ю Грант, Алан Рыкман, Імаджэн Стабс, Грэг Ўайз, Г’ю Лоры ды іншыя.
Розум і пачуцьці | |
па-ангельску: Sense and Sensibility | |
Жанр | драматычны фільм, фільм пра каханьне[d], кінакамэдыя і экранізацыя раману[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Пачуцьцё і чульлівасьць[d] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Тым Скуайрз[d] |
Мастак | Luciana Arrighi[d] |
Вытворчасьць | Columbia Pictures[d] |
Распаўсюд | Columbia Pictures[d] і Netflix |
Дата выхаду | 1995 і 7 сакавіка 1996[2] |
Працягласьць | 136 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьШляхціч Дэшўуд (Том Ўілкінсан) на ложышчы сьмерці даручыў свайму сыну ад першага шлюбу Джону (Джэймз Фліт) паклапаціцца аб ягонай другой жонцы і трох дачок, бо ў адпаведнасьці з ангельскім правам яны анічога не ўспадкуюць. Джон абяцае зрабіць гэта, аднак ягоная хцівая жонка Фані (Гарыет Ўолтэр) пераконвае яго, што ягоным сёстрам ня трэба дапамагаць фінансава. Джон і Фані прыбываюць у маёнтак, дзе жывуць Элінора (Эма Томпсан), Марыяна (Кейт Ўінсьлет) і Маргарэт (Мірыям Франсуа) і місіс Дэшўуд (Джэма Джонз), і які цяпер належыць ім. Яны прымушаюць жанчын шукаць сабе новы дом. Фані запрашае свайго брата Эдўарда Фэрарза (Г’ю Грант) ў госьці да маёнтку, і Элінора ды Эдўард сябруюцца на нездаволеньне Фані. Фані кажа місіс Дэшўуд, што Эдўард будзе пазбаўлены спадчыны ў выпадку таго, калі ён ажэніцца з кімсьці, хто ня мае грошаў.
Сэр Джон Мідлтан (Робэрт Гардзі), стрыечны брат місіс Дэшўуд, прапануе ёй невялікі маёнтак у Дэваншыры, куды жанчыны і накіроўваюцца, узяўшы толькі некалькі чалавек з сваёй абслугі. У новым месцы Дэшўуды спаткаюцца з палкоўнікам Брэнданам (Алан Рыкман), які адразу закохваецца ў Марыяну. Тым ня менш, Марыяна ня лічыць яго здольным да каханьня. Аднойчы, Марыяна разам з Маргарэт блукала пад дажджом па лугах і неўзабаве павалілася, траўмаваўшы нагу. На дапамогу дзяўчыне прыйшоў Джон Ўілабі (Грэг Ўайз), у якога ў сваю чаргу закохваецца Марыяна. Яны баваць разам шмат часу і, здаецца Джон гатовы прапанаваць шлюб, але замест гэтага выбачаецца і пасьпешліва на запыт родзічаў накіроўваецца да Лёндану, што разьбівае Марыяне сэрца.
Джонава сьвякруха місіс Джэнінгс (Элізабэт Спрыгс) запрашае місіс Дэшўуд і ейных дачок, містэра (Г’ю Лоры) і місіс Палмэр (Імэлда Стонтан) на вячэру. Да іх далучаецца Люсі Стыл (Імаджэн Стабс), якая распавядае пад сакрэтам Эліноры, што яна і Эдўард Фэрарз патаемна заручыліся пяць гадоў назад. Такі расклад засмучае Элінору, якая мае ўзаемнае каханьне з Эдўардам, але ён як чалавек гонар мае ажаніцца зь Люсі праз сваё даўняе абяцаньне. Місіс Джэнінгс бярэ з сабой Люсі, Элінору і Марыяну ў падарожжа ў Лёндан, дзе яны спаткаюцца з Ўілабі на балі. Выяўляецца, што ён заляцаецца да міс Грэй, чым даводзіць Марыяну да сьлёзаў. Палкоўнік Брэндан пазьней тлумачыць Эліноры, што Ўілабі спакусіў і кінуў Бэт, пазашлюбную дачку былой каханкі палкоўніка. Калі цётка Ўілабі лэдзі Ален выявіла сувязь ягонага пляменьніка яны пазбавіла яго спадчыны, таму ён вырашыў абрацца шлюбам дзеля грошаў. Сумленны Брэндан кажа Эліноры, што Ўілабі па-сапраўднаму кахаў Марыяну, але быў вымушаны заляцацца да міс Грэй, каб выправіць сваё гаротнае фінансавае становішча.
Люсі Стыл запрашаюць да Джона і Фані Дэшўудаў. Мяркуючы, што Фані ёсьць ейнай сяброўкай Люсі выкравае ёй, што яна і Эдўард мелі заручыцца шмат гадоў таму. Фані ў лютасьці выганяе Люсі з дому, а маці Эдўарда патрабуе ад яго скачасаць заручыны. Ён адмаўляецца як чалавек годны і застаецца без утрыманьня. Дазнаўшыся пра гэта, палкоўнік Брэндан праз Элінору прапануе яму ўзначаліць парафію ў сваім маёнтку. Вяртаючыся дадому Элінора і Марыяна спыняюцца на ноч у загараднай сядзібе Палмэраў, якія жывуць недалёка ад маёнтка Ўілабі. Марыяна бяжыць да маёнтка каханага і трапляе пад залеву, падхапіўшы ліхаману. Гэтым разам яе знаходзіць і выратоўвае палкоўнік Брэндан. Палмэры зьязджаюць з маёнтка, кіруючыся рэкамэндацыі лекара і баючыся, што іхнае нованароджанае дзіцяці таксама захварэе. Элінора застаецца побач з Марыянай, пакуль яна не крыяе. Палкоўнік Брэндан і Марыяна пачынаюць бавіць час разам, і гэтым разам яна адчувае прыязнасьць да палкоўніка, закохваючыся ў яго. Яна прызнаецца Эліноры, што нават калі б Ўілабі абраў яе, яна больш не перакананая, што каханьне да яго было б дастатковым, каб зрабіць яго шчасьлівым.
Дэшўуды неўзабаве дазнаюцца, што міс Стыл сталася місіс Фэрарз, і мяркуюць, што яна пабралася шлюбам з Эдўардам. Пазьней Эдўард наведвае іхны дом і распавядае ім, што на самой справе міс Стыл пашлюбавалася зь ягоным братам Робэртам (Рычард Ламсдэн). Пачуўшы гэта, Элінора, нарэшце, разчулілася, больш ня ў стане хаваць свае пачуцьці. Эдўард кажа Эліноры, што ягонае сэрца належыць і будзе належыць толькі ёй. Абедзьве сястры абіраюцца шлюбам з сваімі каханымі. Ўілабі назірае за іхным вясельлем здалёк з шкадаваньнем на твары, апасьля зьязджае.
Крытыка
рэдагаваць«Розум і пачуцьці» атрымалі пераважна станоўчыя водгукі кінакрытыкаў і былі ўключаныя ў шматлікія сьпісы найлепшых фільмаў году[3]. На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 97%, базуючыся на 64 рэцэнзіях, а сярэдная адзнака на рэсурсе складае 8,00/10. На думку крытыкаў, фільм ёсьць незвычайна спрытнай, вельмі сьмешнай адаптацыяй твору Джэйн Остын, дзякуючы выдатнай працы Эмы Томпсан. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 84 балаў з 100 магчымых на аснове 21 агляду, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне[4]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала кінастужцы адзнаку А паводле шкалы ад А да F. У артыкуле да часопіса Variety Тод Макарці заўважыў, што посьпеху фільму спрыялі высокакваліфікаваныя акторы, а таксама выбар Лі ў якасьці рэжысэра.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Miller, Frank. «Sense and Sensibility». Turner Classic Movies.
- ^ «Sense and Sensibility Reviews». Metacritic.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Розум і пачуцьці (анг.) на сайце IMDb
- Розум і пачуцьці на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Розум і пачуцьці на Metacritic