Родны край (1931)

беларуская газэта (1931, Лагойск)

Родны край — беларуская газэта. Заснавана Лагойскім райвыканкамам, Лагойскім раённым саветам дэпутатаў 17 студзеня 1931г. Выдаецца ў Лагойску.

Родны край
Тып тыднёвік (серада, субота)
Фармат А3
Уладальнік Лагойскі раённы выканаўчы камітэт
Выдавец Рэдакцыя газэты «Родны край»
Краіна
Галоўны рэдактар Т.Л. Хабарава
Заснаваная 17 студзеня 1931 (93 гады таму)
Мова беларуская, расейская
Штаб-кватэра Лагойск, вул. Савецкая, 1а
Пэрыядычнасьць 2,5 содні
Наклад 5080 (№2 (9413), 11 студзеня 2014)
ISSN 2520-2197
Афіцыйны сайт logoysk.by

Першы нумар газэты выйшаў 17 студзеня 1931 года пад назвай «Чырвоная Лагойшчына». У перадваенныя гады газэта мела назву «Новая вёска». Падчас Другой сусьветнай вайны падпольна выдавалася «За Советскую Белоруссию». У 1960 годзе пераіменавана ў «Ленінскі сцяг», а ў 1993 — у «Родны край».[1]

Выходзіць 2 разы на тыдзень: у сераду і суботу. Аб’ём — 4 старонкі ў сераду, 12 — у суботу. Рэдактар: Т.Л. Хабарава.


  1. ^ Матэрыялы сайта газэты.