Робэрт Блох

(Перанакіравана з «Робэрт Блёх»)

Робэрт Блох (па-ангельску: Robert Bloch; 5 красавіка 1917 — 23 верасьня 1994) — амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Зь дзяцінства быў заўзятым прыхільнікам творчасьці Г. Ф. Лаўкрафта, зь якім некаторы час нават вёў ліставаньне. Першае апавяланьне «Lilies» апублікаваў у паўпрафэсійным часопісе «Marvel Tales» у 1934 годзе. У 1935—1945 гадох апублікаваў болей за сотню аповедаў жахаў і фэнтэзі ў розных часопісах (у тым ліку й у суаўтарстве з Генры Катнэрам), некаторыя пад псэўданімам «Tarleton Fiske». У 1945 годзе ў якасьці сцэнарыста ўдзельнічаў у стварэньні радыяшоў «Stay Tuned for Terror». Першая кніга — выданая ў Вялікабрытаніі брашура «Sea-Kissed» (зборнік, 1945). У 1945 годзе выдавецтва «Arkham House» выдала вялікі том аповедаў Блоха «The Opener of the Way». Аўтар «Псыха», у далейшым экранізаванага Альфрэдам Гічкокам.

Робэрт Блох
анг. Robert Bloch
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Robert Albert Bloch
Нарадзіўся 5 красавіка 1917
Чыкага, ЗША
Памёр 23 верасьня 1994 (77 гадоў)
Лос-Анджэлес, ЗША
Пахаваны
Сужэнец Элі Блох[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 1934—1994
Жанр трылер, жахі, навуковая фантастыка
Мова ангельская мова[1][2]
Дэбют Аповед: «Лілеі» (1934), Раман: «Псыхоз» (1959)
Прэміі Прэмія Г’юга
Узнагароды

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Псыхоз
  • Дракула
  • Вучань чарадзея
  • Люблю бляндынак
  • Кашмар нумар чатыры
  • Кветкавае паднашэньне
  • Прыгожае — прыгожай
  • Навекі ваш — Джэк Патрашыцель
  • Цень маньяка
  • Воўк у авечніку
  • Пастка
  • Янох

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Робэрт Блохсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Bloch, Robert // CONOR.SI