Раян Лохтэ
Раян Стывэн Лохтэ (па-ангельску: Ryan Steven Lochte; нарадзіўся 3 жніўня 1984 году, Канандайгуа, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі плывец, шасьціразовы алімпійскі чэмпіён. Уладальнік 39 залатых мэдалёў чэмпіянатаў сьвету, 18 зь якіх перамог у 50-мэтровых басэйнах і 21 — на кароткай вадзе. Выйграў у агульнай складанасьці 90 мэдалёў на буйных міжнародных спаборніцтвах: 54 залатыя, 22 срэбраныя і 14 бронзавых, якія ахопліваюць Алімпійскія гульні, чэмпіянаты сьвету ў 50-мэтровых басэйнах і на кароткай вадзе, панамэрыканскія гульняў і чэмпіянат Pan Pacific.
Раян Лохтэ | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 жніўня 1984[1][2] (40 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | плывец |
Зьяўляецца ўнівэрсальным плыўцом, спэцыялізуючыся ў плаваньні вольным стылем на 100 і 200 мэтраў, на сьпіне й у комплексным плаваньні. За кар’еру ўсталяваў больш за 10 сусьветных рэкордаў як у доўгіх, гэтак і ў кароткіх басэйнах. Раян зьяўляецца дзеючым рэкардсмэнам сьвету на дыстанцыі 200 мэтраў комплексным плаваньнем.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Hollar S. Ryan Lochte // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Ryan Lochte // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Статыстыка на Sports-Reference.com