Расіцавыя (Droseraceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 3 роды (Aldrovanda, Dionaea, Drosera) і каля 180 відаў[1].

Расіцавыя
Расіца круглалістая (Drosera rotundifolia) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадГвазьдзікакветныя (Caryophyllales)
СямействаРасіцавыя
Бінамінальная намэнклятура
Droseraceae Salisb.
ITIS 22006 ·

Апісаньне

рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя або шматгадовыя, травяністыя, драпежныя расьліны. Кветкі ў суквецьці, рэдка, адзінкавыя; чашалісьцікаў 5, пялёсткаў 5, тычачак звычайна 5, або (10–)15(–20) (Dionaea). Плод — каробачка. Насеньне шматлікае, дробнае[2].

Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце[3][2].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 13.12.2019 г.  (анг.)
  3. ^ Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 13.12.2019 г.  (анг.)