Расохі
Возера
Расохі
Расохі |
Расохі — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае ў 10 км на поўнач ад Мядзелу каля вёскі Расохі. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.
Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,16 км². Даўжыня Расохаў складае 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,86 км. Плошча вадазбору возера складае 0,75 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—10 мэтраў, на захадзе — да 15 мэтраў. Схілы парослыя хмызьняком. Берагі пераважна зьліваюцца з схіламі.
Расохі злучаныя пратокай з возерам Ходасы.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1