Расонскі Мох

балота ў Беларусі

Расо́нскі Мох — балота вярховага (52 %), нізіннага (40 %) і пераходнага (8 %) тыпаў на захад ад Расонаў у Расонскім раёне, у вадазборы возера Расоны. Мае значныя запасы гідролізнай сыравіны. Уваходзіць у склад Расонскай базы гідролізнай сыравіны. Плошча балота складае 1,4 тыс. га, у межах прамысловага паклада 1,1 тыс. га. Глыбіня торфу да 5,1 м, сярэдняя 3,2 м, ступень распаду вярховага торфу 20—24 %, нізіннага 31—35, пераходнага 15 %, попельнасьць адпаведна 3—8, 10 і 5 %. На 1 студзеня 1984 запасы торфу 6,1 млн т. На 13 % плошчы балота ёсьць падсьцілачны торф. Месцамі трапляецца сапрапель. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.

Літаратура

рэдагаваць