Пераходныя балоты
тып балотаў
Пераходныя балоты — балоты, галоўным чынам ґрунтавога жыўленьня, якія разьвіваюцца на бедным мінэральным субстраце.
Звычайна разьмяшчаюцца шырокай паласой па ўскраінах вярховых балот або ў выглядзе асобных участкаў на пяшчаных ґрунтах у суправаджэньні нізінных.
Беларусь
рэдагавацьПераходныя балоты складаюць 4,2 % плошчы ўсіх балот Беларусі. Буйныя масівы — Паддубічы, Асобіны, Смалярня і інш. Для іх характэрны мэзатрофныя расьліны: звычайныя бяроза пушыстая, хвоя, асокі, буякі, багун, журавіны, сфагнавыя і гіпнавыя імхі. Фаўна мяшаная ад нізінных і вярховых балот.